- У сераду, 20 жніўня, – успамін св. Бэрнарда, абата і доктара Касцёла.
- У чацвер, 21 жніўня, – успамін св. Пія Х, папы.
- У пятніцу, 22 жніўня, – урачыстасць Найсвяцейшай Панны Марыі Лагішынскай, Апякункі Пінскай дыяцэзіі.
- Дзякуем за дзяжурствы ў катэдры і вельмі просім запісвацца на наступны тыдзень.
- Святкуем Юбілей сотай гадавіны заснавання Пінскай дыяцэзіі. Хочам паспець да галоўных урачыстасцяў, якія адбудуцца 24 - 25 кастрычніка, завяршыць рэмонт нашай катэдры. Вельмі патрабуем матэрыяльнай дапамогі. Ахвяраванні можна прыносіць у закрыстыю альбо скласці ў скарбонку (пры выйсці каля століка з абразікамі і часопісамі). Вельмі ўдзячны ўсім за матэрыяльную дапамогу ў такой важнай справе.
- Шчыра дзякуем усім за супольную малітву. Дзякуем за прыбіранне нашай святыні, за кветкі, дэкарацыі, за складзеныя ахвяраванні і за ўсялякую аказаную дапамогу. Няхай Добры Бог шчодра ўзнагародзіць вас сваімі ласкамі.