ДУШПАСТЫРСКІЯ АБ'ЯВЫ

Душпастырскія аб'явы 17.08.2025 ХХ ЗВЫЧАЙНАЯ НЯДЗЕЛЯ

  • У сераду, 20 жніўня, – успамін св. Бэрнарда, абата і доктара Касцёла.

  • У чацвер, 21 жніўня, – успамін св. Пія Х, папы.

  • У пятніцу, 22 жніўня, – урачыстасць Найсвяцейшай Панны Марыі Лагішынскай, Апякункі Пінскай дыяцэзіі.

  • Дзякуем за дзяжурствы ў катэдры і вельмі просім запісвацца на наступны тыдзень.

  • Святкуем Юбілей сотай гадавіны заснавання Пінскай дыяцэзіі. Хочам паспець да галоўных урачыстасцяў, якія адбудуцца 24 - 25 кастрычніка, завяршыць рэмонт нашай катэдры. Вельмі патрабуем матэрыяльнай дапамогі. Ахвяраванні можна прыносіць у закрыстыю альбо скласці ў скарбонку (пры выйсці каля століка з абразікамі і часопісамі). Вельмі ўдзячны ўсім за матэрыяльную дапамогу ў такой важнай справе.

  • Шчыра дзякуем усім за супольную малітву. Дзякуем за прыбіранне нашай святыні, за кветкі, дэкарацыі, за складзеныя ахвяраванні і за ўсялякую аказаную дапамогу. Няхай Добры Бог шчодра ўзнагародзіць вас сваімі ласкамі.
2025-08-17 22:57 Звычайны перыяд - год С 2025