- Запрашаем да ўдзелу ў Маёвых набажэнствах на працягу тыдня а 18:00, у нядзелю ў 10:00. Будзем таксама памятаць, каб у нашых дамах і сем’ях супольна маліцца Літанію Ларэтанскую да Маці Божай.
- У сераду, 7 мая, – пачатак навэнны да св. Андрэя Баболі, апекуна Пінскай дыяцэзіі.
- У пятніцу, 9 мая, – Дзень малітваў за ахвяр ІІ Сусветнай вайны і аб супакоі ў свеце. У гэты дзень а 16:00 у Катэдры распачнецца Сустрэча моладзі. Увечары на тэрыторыі былой семінарыі адбудзеца музычны канцерт гурта “Аve” (семінарысты з Гродна).
- У суботу, 10 мая, адбудзецца традыцыйная пешая пілігрымка з Пінска ў санктуарый Маці Божай Каралевы Палесся ў мястэчку Лагішын. Пачатак у 8:00 у нашай Катэдры. Жадаючых прыняць удзел просім зарэгістравацца на сайце Пінскай дыяцэзіі.
- У наступную нядзелю, 11 мая, – Сусветны дзень малітваў аб пакліканнях, які распачынае Тыдзень малітваў аб пакліканнях да святарскага і манаскага жыцця.
- Дзякуем парафіянанам, якія на мінулым тыдні дзяжурылі ў Катэдры.Просім запісвацца на гэты тыдзень, каб на працягу дня дзверы нашай святыні былі адчыніны.
- Шчыра дзякуем усім за супольную малітву. Дзякуем за прыбіранне нашай святыні, за кветкі, за складзеныя ахвяраванні і за ўсялякую аказаную дапамогу. Няхай Добры Бог шчодра ўзнагародзіць вас сваімі ласкамі.