Душпастырскія аб'явы 10.08.2025 ХІХ ЗВЫЧАЙНАЯ НЯДЗЕЛЯ
У панядзелак, 11 жніўня, – успамін св. Клары, панны.
У чацвер, 14 жніўня, – успамін св. Максімільяна Марыі Кольбэ, святара і мучаніка.
У сувязі з парафіяльным адпустам з панядзелка да чацвярга будзем прыбіраць і ўпрыгожываць нашу катэдральную базыліку. Просім, каб як мага больш людзей прыняла ўдзел у гэтай працы. Усім жадаючым дапамагчы звяртацца да Таццяны (тэл. 8029-325 84 89). Вельмі просім таксама ў аўторак вечарам або раніцай у сераду прынесці кветкі, садавіну і гародніну, каб зрабіць прыгожыя дэкарацыі ў нашай святыні.
У пятніцу, 15 жніўня, –Урачыстасць Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі, –АДПУСТОВАЯ УРАЧЫСТАСЦЬу нашай парафіі.Святыя Імшы ў 9:00; 12:00; 18:30. Падчас кожнай Св. Імшы адбудзецца благаслаўленне зёлак, кветак, жніўных вянкоў, садавіны і агародніны. Удзел уСв. Імшы ў гэты дзень абавязковы. Пасля завяршэння галоўнай адпустовай Св. Імшы ў 18:30 запрашаем усіх на пачастунак і вясёлы вечар. Заахвочваем да споведзі перад нашай адпустовай урачыстасцю, каб прыняць святую Камунію і атрымаць поўны адпуст.
Дзякуем за дзяжурствы ў катэдры і вельмі просім запісвацца на гэты тыдзень.
8 - 9 жніўня ў Лагішыне адбыліся традыцыйныя адпустовыя ўрачыстасці ў гонар Маці Божай Лагішынскай, Каралевы Палесся. Дзякуем усім, хто прыняў у іх удзел, асабліва тым, хто крочыў да санктуарыя ў пешых пілігрымках з Баранавіч і Бярозы.
Святкуем Юбілей сотай гадавіны заснавання Пінскай дыяцэзіі. Хочам паспець да галоўных урачыстасцяў, якія адбудуцца 24 - 25 кастрычніка, завяршыць рэмонт нашай катэдры. Вельмі патрабуем матэрыяльнай дапамогі. Ахвяраванні можна прыносіць у закрыстыю альбо скласці ў скарбонку (пры выйсці каля століка з абразікамі і часопісамі). Вельмі ўдзячны ўсім за матэрыяльную дапамогу ў такой важнай справе.
Шчыра дзякуем ўсім за супольную малітву. Дзякуемза прыбіранне нашай святыні, за кветкі, за складзеныя ахвяраванні і за ўсялякую аказаную дапамогу. Няхай Добры Бог шчодра ўзнагародзіць вас сваімі ласкамі.