ДУШПАСТЫРСКІЯ АБ'ЯВЫ

Душпастырскія аб’явы 25.10.2026 ХХХ ЗВЫЧАЙНАЯ НЯДЗЕЛЯ

  • У панядзелак, 26 кастрычніка, як кожны 26-ы дзень месяца, молімся аб беатыфікацыі Слугі Божага біскупа Зыгмунта Лазінскага.

  • У сераду, 28 кастрычніка, – свята святых Сымона і Юды Тадэвуша, Апосталаў. Гадавіна святарскага пасвячэння кс. біскупа ардынарыя Антонія Дзям’янкі (1980 г.).

  • У наступную нядзелю, 1 лістапада, - урачыстасць Усіх Святых. Святыя Імшы а 8:30; 10:30; 12:00 і 19:00. Набажэнства на могілках на вул. Спакойнай а 15:00.

  • У закрыстыі можна складаць запіскі (“выпамінкі”) з імёнамі нашых родных і блізкіх памерлых. Памятаем таксама аб упарадкавані могілак.

  • У актаве малітвы за памерлых (1 – 8 лістапада) за поўгадзіны перад кожнай Святой Імшой молімся за ўсіх памерлых, імёны якіх падалі ў “выпамінках”. З 1 лістапада запрашаем на нешпары за памерлых у нядзелю ў 18:30, на працягу тыдня ў 18:00.

  • З нагоды канікул катэхез на гэтым тыдні не будзе.

  • Інтэнцыя Жывога Ружанца на лістапад: Аб ласцы збаўлення і вечным жыцці для памерлых удзельнікаў руху “Жывога Ружанца” і ўсіх памерлых з нашай парафіі.

  • У суботу, 31 кастрычніка, у Брэсце ў касцёле Узвышэння Св. Крыжа адбудзіцца Сустрэча моладзі Пінскай дыяцэзіі.

  • У рамках падрыхтоўкі да гадавіны смерці біскупа Казіміра Велікасельца (08.02.2026) 1 лістапада ў нашай парафіі адбудзецца збор ахвяраванняў для падтрымання звязаных з гэтай падзеяй спраў (устаноўка помніка на месцы пахавання, выданне памятнай брашуры, падтрыманне будаўніцтва касцёла ў Гомелі).

  • Шчыра дзякуем усім за супольную малітву. Дзякуемза прыбіранне нашай святыні, за складзеныя ахвяраванні і за ўсялякую аказаную дапамогу. Няхай Добры Бог шчодра ўзнагародзіць вас сваімі ласкамі.
Звычайны перыяд - год А 2026