Душпастырскія аб'явы 03.08.2025 ХVIIІ ЗВЫЧАЙНАЯ НЯДЗЕЛЯ
Сёняшняя нядзеля, 3 жніўня, – 1 нядзеля месяца. Пасля Святой Імшы а 10:30 адбудзецца адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту. Сабраныя сёння ахвяраванні прызначаюцца на дыяцэзіяльныя мэты.
У панядзелак, 4 жніўня, – успамін св. Яна Марыі Віянэя, прэзбітэра.
У сераду, 6 жніўня, –свята Перамянення Пана. Святыя Імшы а 9:00; 12:00;18:30.
У чацвер, 7 жніўня, – першы чацвер месяца, а 17.30 распачнецца Адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту, падчас якой будзем маліцца аб пакліканнях да святарскага і манаскага жыцця.
У пятніцу, 8 жніўня, – успамін св. Дамініка, прэзбітэра.
У суботу, 9 жніўня, – свята св. Тэрэзы Бэнэдыкты ад Крыжа, панны і мучаніцы, апякункі Еўропы.
Інтэнцыя Жывога Ружанца на жнівень: Молімся аб ласцы цвярозасці ў нашых сем’ях і аб ласцы вызвалення з алкагольнай залежнасці.
8 – 9 жніўня ў мястэчку Лагішын адбудуцца традыцыйныя дыяцэзіяльныя ўрачыстасці ў гонар Маці Божай Каралевы Палесся.
Напярэдадні марыйнага фэста, 5 жніўня вырушаць традыцыйныя чатырохдзённыя пешыя пілігрымкі ў лагішынскі санктуарый з Баранавічаў (касцёл св. Зыгмунта) і з Бярозы (касцёл Найсвяцейшай Тройцы). Жадаючыя далучыцца да пілігрымак могуць запісацца праз наступныя кантактныя тэлефоны: +375 29 325 84 89 Таццяна, кантактная асоба пілігрымкі з Баранавічаў; +375 29 790 80 16 – кс. Уладзімір Буклярэвіч, кіраўнік пілігрымкі з Бярозы.
Шчыра дзякуемусім за супольную малітву.Дзякуем за прыбіранне нашай святыні, за кветкі, дэкарацыі, за складзеныя ахвяраванні і за ўсялякую аказаную дапамогу. Няхай Добры Бог шчодра ўзнагародзіць вас сваімі ласкамі.