Душпастырскія аб'явы 12.10.2025 ХХVІІІ ЗВЫЧАЙНАЯ НЯДЗЕЛЯ
Кастрычнік – Ружанцовы месяц. Заахвочваем да актыўнага ўдзелу ў Ружанцовых набажэнствах, якія адбываюцца на працягу тыдня ў 18:00, у нядзелю – пасля Святой Імшы а 10:30.
У сераду, 15 кастрычніка, – успамін Св. Тэрэзы ад Езуса.
У пятніцу, 17 кастрычніка, – успамін Св. Ігнація з Антыёхіі.
У суботу, 18 кастрычніка, – свята Св. Лукі, Евангеліста. Дзень малітваў за медыкаў.
У наступную нядзелю, 19 кастрычніка, – Місійная нядзеля, збор ахвяраванняў на місіі.
Запрашаем дзяцей і моладзь на катэхезы (заняткі рэлігіі) згодна з раскладам.
На галоўныя урачыстасці Юбілею сотай гадавіны заснавання Пінскай дыяцэзіі (24 - 25 кастрычніка) прыедзе вельмі многа гасцей (у тым ліку святароў, сясцёр законных, клерыкаў). Будзем вельмі ўдзячны парафіянам, якія змугуць прыняць на начлег. Гатовых аказаць гасціннасць просьба даць свае кантакты ў закрыстыі. А тасама просім дапамагчы прадуктамі (садавіна, гародніна, закаткі), каб мы маглі накарміць усіх гасцей і пілігрымаў.
Дзякуем за дзяжурствы ў катэдры і вельмі просім запісвацца на гэты тыдзень.
Шчыра дзякуемусім за супольную малітву.Дзякуем за прыбіранне нашай святыні, за складзеныя ахвяраванні і за ўсялякую аказаную дапамогу. Няхай Добры Бог шчодра ўзнагародзіць вас сваімі ласкамі.