ДУШПАСТЫРСКІЯ АБ'ЯВЫ

Душпастырскія аб’явы 18.05.2025 V ВЕЛІКОДНАЯ НЯДЗЕЛЯ

  • У сёняшнюю нядзелю, 18 мая, у 17:00 у Парафіяльным доме запрашаем на сустрэчу для падрыхтоўкі да прыняцця сакрамэнту Канфірмацыі (Бежмавання) і іншых сакрамэнтаў. Удзяленне сакрамэнт Канфірмацыі плануецца на урачыстасць Спаслання Духа Святога, 8 чэрвеня, падчас Св. Імшы а 10:30, вернікам, якія прайшлі падрыхтоўку. Яшчэ ёсць магчымасць далучыцца.

  • Сардэчна запрашаем да ўдзелу ў Маёвых набажэнствах на працягу тыдня а 18:00, у наступную нядзелю пасля Св. Імшы а 8:30. Будзем таксама памятаць, каб у нашых дамах і сем’ях супольна маліцца Літанію Ларэтанскую да Маці Божай.

  • У наступную нядзелю, 25 мая, у нашай парафіі адбудзецца урачыстасць Першай Святой Камуніі. Распачнецца ў 10:15 прывітаннем дзяцей перад касцёлам.

  • Таксама 25 мая у 15:30 у нашай катэдры адбудзецца урачыстае адкрыццё Фестываля Арганнай Музыкі.

  • 17 мая адбыліся урачыстасці ў гонар апекуна нашай дыяцэзіі св. Андрэя Баболі ў нашым дыяцызіяльным санктуарыі ў Іванава. Вялікій дзякуй тым, хто прынял у іх удзел.

  • У суботу, 24 мая, адбудзецца кансэкрацыя касцёла Езуса Хрыста Добрага Пастыра ў пасёлку Гарадзец каля Кобрына. Жадаючых прыняць удзел у гэтай урачыстасці просім запісацца ў закрыстыі.

  • Таксама можна запісацца на аўтобусную пілігрымку на ўрачыстасці ў нашым нацыянальным санктуарыі ў Будлаве, якія ў гэтым годзе адбудуцца 4 - 5 ліпеня.

  • Дзякуем парафіянанам, якія на мінулым тыдні дзяжурылі ў Катэдры.Просім запісвацца на гэты тыдзень.

  • Шчыра дзякуемусім за супольную малітву.Дзякуем за прыбіранне нашай святыні, за складзеныя ахвяраванні і за ўсялякую аказаную дапамогу. Няхай Добры Бог шчодра ўзнагародзіць вас сваімі ласкамі.
Велікодны перыяд 2025