ДУШПАСТЫРСКІЯ АБ'ЯВЫ

Душпастырскія аб’явы 27.09.2026 ХХVІ ЗВЫЧАЙНАЯ НЯДЗЕЛЯ

  • У аўторак, 29 верасня, – свята святых Арханёлаў Міхаіла (апекуна Беларусі), Габрыэля і Рафала. Гадавіны біскупскага пасвячэння нашага Ардынарыя біскуп Антонія Дзям’янкі (1998).

  • У сераду, 30 верасня, – успамін св. Гераніма, святара і доктара Касцёла.

  • У чацвер, 1 кастрычніка, – успамін Святой Тэрэзы ад Дзіцятка Езус. Гэта таксама 1 чацвер месяца. Запрашаем на адарацыю Найсвяцейшага Сакрамэнту а гадзіне 17:30. Молімся аб пакліканнях да святарскага і манаскага жыцця. Пачатак Ружанцовых набажэнстваў.

  • Кастрычнік – Ружанцовы месяц. Заахвочваем да актыўнагаўдзелу ў Ружанцовых набажэнствах, якія будуць праходзіць на працягу тыдня а 18:00, у нядзелю пасля Св Імшы а 10:30.

  • У пятніцу, 2 кастрычніка, – успамін Анёлаў Ахоўнікаў. У 1-ю пятніца месяца запрашаем на Набажэнства да Найсвяцейшага Сэрца Езуса а 17:30.

  • У суботу, 3 кастрычніка, – 1 субота месяца. Запрашаем на Набажэнства да Найсвяцейшай Панны Марыі а 17:30. Асабліва запрашаем удзельнікаў Жывога Ружанца. Хочам, каб першыя суботы месяца сталі днём сусрэчы усіх удзельнікаў Жывога Ружанца.

  • У нядзелю, 4 кастрычніка, – 1 нядзеля месяца. Пасля Святой Імшы а 10:30 адбудзецца адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту.

  • Запрашаем дзяцей і моладзь на катэхезы (заняткі рэлігіі) згодна з раскладам.

  • Інтэнцыя Жывога Ружанца на кастрычнік: Молімся аб міры і спакоі ў краінах, дзе адбываюцца ваенныя канфлікты.

  • Дзякуем за дзяжурствы ў катэдры і вельмі просім запісвацца на гэты тыдзень.

  • Шчыра дзякуем усім за супольную малітву. Дзякуем за прыбіранне нашай святыні, за складзеныя ахвяраванні і за ўсялякую аказаную дапамогу. Няхай Добры Бог шчодра ўзнагародзіць вас сваімі ласкамі.
2026-09-28 17:26 Звычайны перыяд - год А 2026