Душпастырскія аб’явы 19.04.2026 ІІІ ВЕЛІКОДНАЯ НЯДЗЕЛЯ
У суботу, 25 красавіка, – свята Св. Марка, Евангеліста.
У наступную нядзелю, 26 красавіка, – Сусветны дзень малітваў аб пакліканнях, які распачынае тыдзень малітваў аб пакліканнях да службы ў Касцёле. Гэта таксама дзень асаблівай малітвы аб беатыфікацыі Слугі Божага біскупа Зыгмунта Лазінскага.
Запрашаем дзяцей і моладзь на катэхезы згодна з раскладам
Дзякуем парафіянам, якія на мінулым тыдні дзяжурылі ў катэдры. Просім запісвацца на гэты тыдзень, каб на працягу дня дзверы нашай святыні былі адчынены.
Шчыра дзякуемусім за супольную малітву.Дзякуем за прыбіранне нашай святыні, за складзеныя ахвяраванні і за ўсялякую аказаную дапамогу. Няхай Добры Бог шчодра ўзнагародзіць вас сваімі ласкамі.