- Кастрычнік – Ружанцовы месяц. Заахвочваем да актыўнага ўдзелу ў Ружанцовых набажэнствах, якія адбываюцца на працягу тыдня ў 18:00, у нядзелю – пасля Святой Імшы а 10:30.
- У сёняшнюю нядзелю, 11 кастрычніка, у Парафіяльным доме а гадзіне 16:00 адбудзецца сустрэча сужэнскага руху EQUIPES NOTRE-DAME (“Суполкі Маці Божай”). Запрашаем сужэнствы, якія жывуць у шлюбе, пазнаёміцца з гэтым рухам. У закрыстыі можна ўзяць надрукаваныя матэрыялы (Тэма 6), над якімі будзем разважаць падчас сустрэчы.
- У аўторак, 13 кастрычніка, – пачатак навэнны да св. Яна Паўла ІІ.
- У чацвер, 15 кастрычніка, – успамін Св. Тэрэзы ад Езуса. У 12:00 адбудзецца Св. Імша з удзелам святароў нашай Пінскай дыяцэзіі. Не будзе Св. Імшы ў 9:00.
- У суботу, 17 кастрычніка, – успамін Св. Ігнація з Антыёхіі.
- У наступную нядзелю, 18 кастрычніка, – Місійная нядзеля, збор ахвяраванняў на місіі.
- Запрашаем дзяцей і моладзь на катэхезы (заняткі рэлігіі) згодна з раскладам.
- Дзякуем за дзяжурствы ў катэдры і вельмі просім запісвацца на гэты тыдзень.
- Шчыра дзякуем усім за супольную малітву. Дзякуемза прыбіранне нашай святыні, за складзеныя ахвяраванні і за ўсялякую аказаную дапамогу. Няхай Добры Бог шчодра ўзнагародзіць вас сваімі ласкамі.