- У сёняшнюю нядзелю у Парафіяльным доме а 16:00 адбудзецца сустрэча сужэнскага руху EQUIPES NOTRE-DAME (“Суполкі Маці Божай”). Запрашаем сужэнствы, якія жывуць у шлюбе, пазнаёміцца з гэтым рухам і, калі спадабаецца, стаць удзельнікамі.
- У панядзелак, 10 жніўня, – свята св. Лаўрэнція, дыякана і мучаніка.
- У аўторак, 11 жніўня, – успамін св. Клары, панны.
- У пятніцу, 14 жніўня, – успамін св. Максімільяна Марыі Кольбэ, святара і мучаніка.
- У сувязі з парафіяльным адпустам з панядзелка да пятніцы будзем прыбіраць і ўпрыгожываць нашу катэдральную базыліку. Просім, каб як мага больш людзей прыняла ўдзел у гэтай працы. Усім жадаючым дапамагчы звяртацца да Таццяны (тэл. 8029-325 84 89). Вельмі просім таксама ў чацвер вечарам або раніцай у пятніцу прынесці кветкі, садавіну і гародніну, каб зрабіць прыгожыя дэкарацыі ў нашай святыні.
- У суботу, 15 жніўня, – Урачыстасць Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі, –АДПУСТОВАЯ УРАЧЫСТАСЦЬу нашай парафіі. Святыя Імшы ў 9:00; 12:00; 18:30. Падчас кожнай Св. Імшы адбудзецца благаслаўленне зёлак, кветак, жніўных вянкоў, садавіны і агародніны. Удзел у Св. Імшы ў гэты дзень абавязковы. Пасля завяршэння галоўнай адпустовай Св. Імшы ў 18:30 запрашаем усіх на пачастунак і вясёлы вечар. Заахвочваем да споведзі перад нашай адпустовай урачыстасцю, каб прыняць святую Камунію і атрымаць поўны адпуст.
- Дзякуем за дзяжурствы ў катэдры і вельмі просім запісвацца на гэты тыдзень.
- 7 - 8 жніўня ў Лагішыне адбыліся традыцыйныя адпустовыя ўрачыстасці ў гонар Маці Божай Лагішынскай, Каралевы Палесся. Дзякуем усім, хто прыняў у іх удзел, асабліва тым, хто крочыў да санктуарыя ў пешых пілігрымках з Баранавіч і Бярозы.
- Шчыра дзякуемусім за супольную малітву.Дзякуем за прыбіранне нашай святыні, за кветкі, за складзеныя ахвяраванніі за ўсялякую аказаную дапамогу. Няхай Добры Бог шчодра ўзнагародзіць вас сваімі ласкамі.