У сёняшнюю нядзелю, 23 лютага, у 17:00 у Парафіяльным доме запрашаем на сустрэчу для падрыхтоўкі да прыняцця сакрамэнту Канфірмацыі (Бежмавання) і іншых сакрамэнтаў.
У сераду, 26 лютага, молімся аб бэатыфікацыі Слугі Божага бп. Зыгмунта Лазінскага.
У суботу, 1 сакавіка, – 1 субота месяца. Запрашаем да ўдзелу ў набажэнстве да Насвяцейшай Панны Марыі а 17:30.
Наступная нядзеля, 2 сакавіка, – 1 нядзеля месяца. Пасля Святой Імшы а 10:30 адбудзецца адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту.
Праз 10 дзён, 5 сакавіка, пачнецца Вялікі Пост. Просім прыносіць да касцёла леташнія пальмы, каб з іх зрабіць попел на Папяльцовую сераду.
Інтэнцыя Жывога Ружанца на сакавік: Молімся аб супакою ў краінах, дзе адбываюцца ваенныя канфлікты.
З 7 па 9 сакавіка ў Пінску (будынак былой Вышэйшай духоўнай семінарыі) пройдуць унікальныя сумесныя рэкалекцыі для сужэнскіх пар.
Шчыра дзякуем усім за супольную малітву. Дзякую за прыбіранне нашай святыні, за складзеныя ахвяраванні і за ўсялякую аказаную дапамогу. Няхай Добры Бог шчодра узнагародзіць вас сваімі ласкамі.