- У панядзелак, 24 жніўня, – свята св. Барталамея, Апостала.
- У сераду, 26 жніўня, – успамін Найсвяцейшай Панны Марыі Чэнстахоўскай. Гэта таксама дзень асаблівай малітвы аб беатыфікацыі Слугі Божага біскупа Зыгмунта Лазінскага.
- У чацвер, 27 жніўня, – успамін св. Монікі.
- У пятніцу, 28 жніўня, – успамін св. Аўгустына, біскупа і доктара Касцёла.
- У суботу, 29 жніўня, – успамін Мучаніцтва св. Яна Хрысціцеля.
- У наступную нядзелю, 30 жніўня, пасля кожнай Святой Імшы – благаслаўленне дзяцей і школьных прыладаў на новы навучальны школьны і катэхітычны год.
- Дзякуем за дзяжурствы ў катэдры і вельмі просім запісвацца на гэты тыдзень.
- Наш Пастарскі цэнтр прымае ў гэты перыяд шмат гасцей, будзем вельмі удзячны, калі дапаможаце садавінай і гароднінай.
- Шчыра дзякуемусім за супольную малітву.Дзякуем за прыбіранне нашай святыні, за складзеныя ахвяраванні і за ўсялякую аказаную дапамогу. Няхай Добры Бог шчодра ўзнагародзіць вас сваімі ласкамі.