Душпастырскія аб’явы 23.08.2026 ХХІ ЗВЫЧАЙНАЯ НЯДЗЕЛЯ
У панядзелак, 24 жніўня, – свята св. Барталамея, Апостала.
У сераду, 26 жніўня, – успамін Найсвяцейшай Панны Марыі Чэнстахоўскай. Гэта таксама дзень асаблівай малітвы аб беатыфікацыі Слугі Божага біскупа Зыгмунта Лазінскага.
У чацвер, 27 жніўня, – успамін св. Монікі.
У пятніцу, 28 жніўня, – успамін св. Аўгустына, біскупа і доктара Касцёла.
У суботу, 29 жніўня, – успамін Мучаніцтва св. Яна Хрысціцеля.
У наступную нядзелю, 30 жніўня, пасля кожнай Святой Імшы – благаслаўленне дзяцей і школьных прыладаў на новы навучальны школьны і катэхітычны год.
Дзякуем за дзяжурствы ў катэдры і вельмі просім запісвацца на гэты тыдзень.
Наш Пастарскі цэнтр прымае ў гэты перыяд шмат гасцей, будзем вельмі удзячны, калі дапаможаце садавінай і гароднінай.
Шчыра дзякуемусім за супольную малітву.Дзякуем за прыбіранне нашай святыні, за складзеныя ахвяраванні і за ўсялякую аказаную дапамогу. Няхай Добры Бог шчодра ўзнагародзіць вас сваімі ласкамі.