ДУШПАСТЫРСКІЯ АБ'ЯВЫ

Душпастырскія аб’явы 19.07.2026 ХVІ ЗВЫЧАЙНАЯ НЯДЗЕЛЯ

  • Сёння, 19 ліпеня, – гадавіна прызначэння Яго Эксцэленцыі біскупа Андрэя Зноскі дапаможным біскупам Пінскай дыяцэзіі (2024 г.).

  • У аўторак, 21 ліпеня, прыпадае 15-я гадавіна смерці кардынала Казіміра Свёнтэка. У 9:00 адбудзецца Св. Імша ў яго інтэнцыі.

  • У сераду, 22 ліпеня – свята св. Марыі Магдалены

  • У чацвер, 23 ліпеня, – свята св. Брыгіты, законніцы, апякункі Еўропы.

  • У суботу, 25 ліпеня, – свята св. Якуба, Апостала. Гэта таксама дзень успаміну св. Крыштафа, апекуна вадзіцеляў. У гэты день і ў бліжайшую нядзелю будзе ўдзяляцца благаслаўленне вадзіцелям і асвячацца транспартныя сродкі (на вул. кардынала Казіміра Свёнтэка).

  • Таксама ў суботу, 25 ліпеня, у 12:00, кс. Чэслаў запрашае на адпуст, звязаны з ўспамінам св. Яўхіма ў в. Дубае (выезд аутобуса з КВТ у 10:00).

  • У нядзелю, 26 ліпеня, з наоды успаміну свв. Яўхіма і Ганны, бацькоў Найсвяцейшай Панны Марыі у Крыўчыцах а 18:00 адбудзецца урачыстасць тытулу касцёла. Гэта таксама дзень асвблівай малітвы аб беатыфікацыі Слугі Божага біскупа Зыгмунта Лазінскага.

  • З 29 па 31 ліпеня плануецца пілігрымка Новая Мыш – Навагрудак на месца мучаніцтва благаслаўлёных сясцёр назарэтанак. Зацікаўленых звяртацца да кс. Паўла (тэл. 8-029-809-30-95).

  • Дзякуем за дзяжурствы ў катэдры і вельмі просім запісвацца на гэты тыдзень.

  • Шчыра дзякуемусім за супольную малітву.Дзякуем за прыбіранне нашай святыні, за складзеныя ахвяраванні і за ўсялякую аказаную дапамогу. Няхай Добры Бог шчодра ўзнагародзіць вас сваімі ласкамі.
Звычайны перыяд - год А 2026