ДУШПАСТЫРСКІЯ АБ'ЯВЫ

Душпастырскія аб’явы 17.05.2026 VІІ ВЕЛІКОДНАЯ НЯДЗЕЛЯ

  • Сардэчна запрашаем да ўдзелу ў Маёвых набажэнствах на працягу тыдня а 18:00, у наступную нядзелю пасля Св. Імшы а 12:00. Будзем таксама памятаць, каб у нашых дамах і сем’ях супольна маліцца Літанію Ларэтанскую да Маці Божай.

  • У наступную нядзелю, 24 мая, адзначаем урачыстасць Спаслання Духа Святога. Заканчваецца перыяд велікоднай споведзі і Камуніі.

  • Таксама ў гэты дзень у нашай парафіі адбудзецца урачыстасць Першай Святой Камуніі. Распачнецца а 10:15 прывітаннем дзяцей перад касцёлам.

  • Нагадваем аб належнай падрыхтоўцы да гэтай важнай падзеі не толькі знешней, але перад усім духоўнай. Вельмі смутна, калі дзеткі ў першы раз прымаюць у сваі сэрцы Езуса Хрыста, а бацькі і родныя, не прыступаюць да Камуніі, таму што не знашлі часу ці не палічылі патрэбным паспавядацца. У гэтым годзе да 1 Камуніі будзе прыступаць больш 20 дзяцей і таму вялікая просьба, каб бацькі і родныя пастараліся паспавядаліся на працягу тыдня, не адкладалі да суботы і нядзелі.

  • 16 мая адбыліся урачыстасці ў гонар апекуна нашай дыяцэзіі св. Андрэя Баболі. Вялікій дзякуй тым, хто прынял у іх удзел, асабліва тым, хто далучыўся да малітвы ў нашым дыяцызіяльным санктуарыі ў Іванава.

  • Дзякуем парафіянанам, якія на мінулым тыдні дзяжурылі ў Катэдры.Просім запісвацца на гэты тыдзень.

  • Шчыра дзякуемусім за супольную малітву.Дзякуем за прыбіранне нашай святыні, за складзеныя ахвяраванні і за ўсялякую аказаную дапамогу. Няхай Добры Бог шчодра ўзнагародзіць вас сваімі ласкамі.
Велікодны перыяд 2026