Душпастырскія аб'явы 19.10.2025 ХХІХ ЗВЫЧАЙНАЯ НЯДЗЕЛЯ
Сёння, 19 кастрычніка, – Місійная нядзеля, зборы ахвяраванняў будуць прызначаны на місіі.
Заахвочваем да актыўнага ўдзелу ў Ружанцовых набажэнствах, якія адбываюцца на працягу тыдня ў 18:00, у нядзелю – пасля Святой Імшы а 10:30.
У сераду, 22 кастрычніка, – успамін св. Яна Паўла ІІ, папы.
У пятніцу, 24 кастрычніка, у катэдры будзе толькі раняшняя Св. Імша а 9:00. У гэты дзень а 18:00 у касцёла св. Бэнэдыкта адбудзецца Святая Імша з абрадам пасвячэння касцёла.
У суботу, 25 кастрычніка, галоўныя урачыстасці з нагоды 100-годдзя Пінскай дыяцэзіі:
11:00 – унясенне рэліквій нябеснага заступніка Пінскай дыяцэзіісв. Андрэя Баболі ў катэдру.
11:45 – прывітанне Спецыяльнага Пасланніка Папы.
12:00 – Святая Імша падзякі за сто год дыяцэзіі.
Іншых Імшаў у суботу не будзе.
У нядзелю, 26 кастрычніка, як кожны 26 дзень месяца, молімся аб беатыфікацыі Слугі Божага біскупа Зыгмунта Лазінскага.
У нядзелю, 26 кастрычніка, у Брэсце, у касцёле Узвышэння Святога Крыжа, адбудзецца «Юбілей моладзі Пінскай дыяцэзіі». Пачатак у 11:00.
Катэхез у наступную суботу і нядзелю не будзе.
Будзем вельмі ўдзячны парафіянам, якія змогуць прыняць на начлег. Гатовых аказаць гасціннасць просьба даць свае кантакты ў закрыстыі. А тасама просім дапамагчы прадуктамі (садавіна, гародніна, закаткі), каб мы маглі накарміць усіх гасцей і пілігрымаў.
У закрыстыі можна складаць запіскі (“выпамінкі”) з імёнамі нашых родных і блізкіх памерлых. Памятаем таксама аб упарадкавані могілак.
З мінулага тыдня пачалі прыбіраць касцёл. Вялікі дзякуем тым, хто прыходзіў і вельмі просім на гэтым дапамагчы падрыхтаваць нашу катэдру да набліжаючых урачыстасцяў.
Шчыра дзякуем усім за супольную малітву, за складзеныя ахвяраванні і за ўсялякую аказаную дапамогу. Няхай Добры Бог шчодра ўзнагародзіць вас сваімі ласкамі.