Душпастырскія аб’явы 12.04.2026 ІІ ВЕЛІКОДНАЯ НЯДЗЕЛЯ
Сёння, у другую Велікодную нядзелю, адзначаем урачыстасць Божай Міласэрнасці. Дзякуем добраму Богу за міласэрнасць да кожнага чалавека, якая найбольш праяўляецца ў прабачэнні грахоў.
Запрашаем дзяцей і моладзь на катэхезы згодна з раскладам.
Дзякуем парафіянанам, якія на мінулым тыдні дзяжурылі ў Катэдры.Просім запісвацца на гэты тыдзень.
Шчыра дзякуемусім за супольную малітву.Дзякуем за прыбіранне нашай святыні, за складзеныя ахвяраванні і за ўсялякую аказаную дапамогу. Няхай Добры Бог шчодра ўзнагародзіць вас сваімі ласкамі.
Глыбокапаважаных праваслаўных братоў і сясцёр віншуем з урачыстасцю Уваскрасення Хрыста. Хрыстос уваскрос! Сапраўды ўваскрос! Аллелюя!