ДУШПАСТЫРСКІЯ АБ'ЯВЫ

Душпастырскія аб'явы 23.03.2025

Зборы сёняшніх ахвяраваннаяў прызначаюцца на “Карытас”.

У аўторак, 25 сакавіка,адзначаем урачыстаць Звеставання Пана.У гэтую урачыстаць адзначаем «дзень святасці жыцця» і распачынаем Духоўнае ўсынаўленне ненароджанага дзіцяці. Таксама ў гэты дзень асабліва молімся за жанчын, якія чакаюць нараджэння дзіцяці і ўдзяляем ім спецыяльнае благаслаўленне пасля кожнай Св. Імшы. У нашай катэдры у гэты дзень будзе наступны расклад: 9:00,12:00 і 18:30.

У сераду, 26 сакавіка, - дзень асаблівай малітвы аб беатыфікацыі Слугі Божага біскупа Зыгмуніа Лазінскага.

Набажэнствы ў часе Вялікага посту

Крыжовы Шлях – пасля кожнай ранішняй Святой Імшы з панядзелка па суботу, а таксама ў пятніцу пасля Святой Імшы а 18:30.

У сувязі з рэкалекцыямі набажэнства Песні Жальбы у наступную нядзелю адбудзецца перад Святoй Імшой а 10:30.

З 28 па 30 сакавіка ў нашай парафіі адбудуцца Велікапосныя рэкалекцыі.

Пятніца 28.03

Святыя Імшы а 9:00; 18:30

Субота 29.03

Святыя Імшы а 9:00 і 18:30

12:00 – Святая Імша (з навукай для дзяцей)

Нядзеля 30.03

Святыя Імшы а 8:30;10:30; 12:00; 19:00

Рэкалекцыіі будзе праводзіць кс. Юрый Медушэўскі

Пастараемся, каб ўдзел у рэкалекцыях быў поўны (гэта значыць у пятніцу, суботу і нядзелю). За ўдзел у набажэнствах Крыжовага Шляху і за поўны ўдзел у рэкалекцыях можна атрымаць поўны адпуст.

У перыядзе Вялікага Посту Касцёл заахвочвае нас асаблівым чынам звярнуць увагу на справы міласэрнасці. У нашай катэдры (у бакавых памяшканнях) ёсць магчымасць ахвяраваць рэчы для бедных і патрабуючых, асабліва для дзяцей з бедных сямей і дзіцячых прытулкаў.

Шчыра дзякуем усім за супольную малітву. Дзякуем за прыбіранне нашай святыні, за складзеныя ахвяраванні і за ўсялякую аказаную дапамогу. Няхай Добры Бог шчодра ўзнагародзіць вас сваімі ласкамі.
Вялікі пост - год С 2025