ДУШПАСТЫРСКІЯ АБ'ЯВЫ

Душпастырскія аб'явы 5.10.2025 ХХVІІ ЗВЫЧАЙНАЯ НЯДЗЕЛЯ

  • v Сёння, 5 кастрычніка, – 1 нядзеля месяца. Перад Святой Імшой а 10:30 адбудзецца адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту. Ахвяраванні гэтай нядзелі прызначаюцца на патрэбы звязаныя з арганізацыяй і правядзеннем урачыстасцяў 100-годдзя Пінскай дыяцэзіі.

  • У сёняшнюю нядзелю, 5 кастрычніка, пасля Св. Імшы а 10:30 адбдзецца канцэрт дзіцячага хору з Мінска. Наступная Св. Імша распачнецца са спазненнем а 12:15.

  • Кастрычнік – Ружанцовы месяц. Заахвочваем да актыўнага ўдзелу ў Ружанцовых набажэнствах, якія адбываюцца на працягу тыдня а 18:00, у нядзелю пасля Святой Імшы а 10:30.

  • У аўторак, 7 кастрычніка, – успамін Найсвяцейшай Панны Марыі Ружанцовай.

  • 7 кастрычніка ў чарговы раз пройдзе сусветная акцыя «Мільён дзяцей моліцца Ружанец». Заахвочваем усіх дзяцей а таксама моладзь і дарослых з нашай парафіі далучыцца да гэтай акцыі, якая распачнецца ў 17:00. У нашай катэдры, калі атрымаецца, плануем зрабіць відэатрансляцыю.

  • Запрашаем дзяцей і моладзь на катэхезы (заняткі рэлігіі) згодна з раскладам.

  • На галоўныя урачыстасці Юбілею сотай гадавіны заснавання Пінскай дыяцэзіі (24 - 25 кастрычніка) прыедзе вельмі многа гасцей (у тым ліку святароў, сясцёр законных, клерыкаў). Будзем вельмі ўдзячны парафіянам, якія змугуць прыняць на начлег. Гатовых аказаць гасціннасць просьба даць свае кантакты ў закрыстыі. А тасама просім дапамагчы прадуктамі (садавіна, гародніна, закаткі) каб мы маглі накарміць усіх гасцей і пілігрымаў.

  • Інтэнцыя Жывога Ружанца на кастрычнік: Молімся, каб пабожнае перажыванне юбілейнага года Пінскай дыяцэзіі прынесла шчодры і трывалы духоўны плён.

  • Дзякуем за дзяжурствы ў катэдры і вельмі просім запісвацца на гэты тыдзень.

  • Шчыра дзякуем усім за супольную малітву. Дзякуем за прыбіранне нашай святыні, за складзеныя ахвяраванні і за ўсялякую аказаную дапамогу. Няхай Добры Бог шчодра ўзнагародзіць вас сваімі ласкамі.
Звычайны перыяд - год С 2025