ДУШПАСТЫРСКІЯ АБ'ЯВЫ

Душпастырскія аб’явы 02.08.2026 ХVIIІ ЗВЫЧАЙНАЯ НЯДЗЕЛЯ

  • Сёняшняя нядзеля, 2 жніўня, – 1 нядзеля месяца. Пасля Святой Імшы а 10:30 адбудзецца адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту. Можна атрымаць поўны адпуст Парцыюнкулы (Porcjunkuli) пры звычайных умовах.

  • У аўторак, 4 жніўня, – успамін св. Яна Марыі Віянэя, прэзбітэра.

  • У чацвер, 6 жніўня, – свята Перамянення Пана. Святыя Імшы а 9:00; 12:00; 18:30. Гэта таксама першы чацвер месяца, а 17.30 распачнецца Адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту, падчас якой будзем маліцца аб пакліканнях да святарскага і манаскага жыцця

  • У пятніцу, 7 жніўня, – 1 пятніца месяца, запрашаем а 17:30 на набажэнства да Найсвяцейшага Сэрца Пана Езуса.

  • У суботу, 8 жніўня, – успамін св. Дамініка, прэзбітэра. Не будзе ранішняй Св. Імшы а 9:00.

Інтэнцыя Жывога Ружанца на жнівень: Молімся аб ласцы цвярозасці ў нашых сем’ях і аб ласцы вызвалення з алкагольнай залежнасці.

7 – 8 жніўня ў мястэчку Лагішын адбудуцца традыцыйныя дыяцэзіяльныя ўрачыстасці ў гонар Маці Божай Каралевы Палесся.

Напярэдадні марыйнага фэста, 4 жніўня вырушаць традыцыйныя чатырохдзённыя пешыя пілігрымкі ў лагішынскі санктуарый з Баранавічаў (касцёл св. Зыгмунта, а 8:00 ) і з Бярозы (касцёл Найсвяцейшай Тройцы).

Шчыра дзякуемусім за супольную малітву.Дзякуем за прыбіранне нашай святыні, за кветкі, дэкарацыі, за складзеныя ахвяраванні і за ўсялякую аказаную дапамогу. Няхай Добры Бог шчодра ўзнагародзіць вас сваімі ласкамі.

7 – 8 жніўня ў мястэчку Лагішын каля Пінска адбудуцца традыцыйныя дыяцэзіяльныя ўрачыстасці ў гонар Маці Божай Каралевы Палесся.

Праграма ўрачыстасцяў:

7 жніўня (пятніца):

18.00 – прывітанне пешых пілігрымак з Баранавічаў, Бярозы і паломніцкіх груп з іншых мясцін;

19.00 – 21.00 – адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту перад цудадзейным абразом Маці Божай, магчымасць споведзі;

20.30 – Навэнна да Маці Божай Лагішынскай;

21.00 – Акафіст на ўшанаванне Маці Божай (грэка-каталіцкая супольнасць);

22.00 – святая Імша з удзелам пілігрымаў;

Пасля св. Імшы:

– урачыстая малітоўная працэсія са свечкамі вакол санктуарыя Маці Божай;

канцэрт праслаўлення парафіяльных музычных гуртоў і пілігрымаў з удзелам праекту «Рыбы»;

усяночнае малітоўнае чуванне перад цудадзейным абразом Маці Божай, магчымасць споведзі.

8 жніўня (субота):

7.30 – Гадзінкі аб Беззаганным Зачацці Найсвяцейшай Панны Марыі;

8.00 – святая Імша;

9.30 – Набажэнства да Маці Божай Лагішынскай;

10.00 – святая Імша з удзелам пілігрымаў;

12.00 – благаслаўленне пілігрымаў на заканчэнне ўрачыстасці.

Падрабязную інфармацыю можна атрымаць па тэлефоне (або Viber):

375 29 726 83 79 – кс. Андрэй Шут, пробашч парафіі ў Лагішыне;
2026-08-02 18:15 Звычайны перыяд - год А 2026