ДУШПАСТЫРСКІЯ АБ'ЯВЫ

Душпастырскія аб'явы 2.11.2025

  • Сёння, 2 лістапада, – успамін Усіх памерлых вернікаў. Святая Імша на могілках на вул. Спакойнай у 15:00.На могілках у Пасінічах набажэнства у 12:30, у Падбалоцці ў 15:00.

  • У аўторак, 4 лістапада, – успамін св. Караля Барамэя, біскупа.

  • У чацвер, 6 лістапада – 1 чацвер месяца. Запрашаем на адарацыю Найсвяцейшага Сакрамэнту а гадзіне 17:30. Молімся аб пакліканнях да святарскага і манаскага жыцця.

  • У пятніцу, 7 лістапада, – 1 пятніца месяца. Запрашаем на Набажэнства да Найсвяцейшага Сэрца Езуса а 17:30. пачатак навэнны да НПМ, Маці Міласэрнасці. Наведванне хворых.

  • У актаве малітвы за памерлых (1 – 8 лістапада) за поўгадзіны перад кожнай Святой Імшой молімся за ўсіх памерлых, імёны якіх падалі ў “выпамінках”. На працягу актавы а 18:00 (у нядзелю ў 18:30) запрашаем на нешпары за памерлых.

  • 1 – 8 лістапада можна атрымаць поўны адпуст, які можна ахвяраваць за памерлых. Умовы адпусту: быць у стане асвячальнай ласкі, прыняць Св. Камунію, наведаць могілкі і памаліцца за памерлых, памаліцца Ойча наш, Веру і любую малітву ў інтэнцыях Святога Айца.

  • На гэтым тыдні катэхезы будуць толькі для малодшых груп (прыгатаванне да 1 Камуніі і 1 год пасля Камуніі). У суботу, 8 лістапада з 15:00 да 19:30 запрашаем усіх дзяцей на сустрэчу.

  • Інтэнцыя Жывога Ружанца на лістапад: Аб ласцы збаўлення і вечным жыцці для памерлых удзельнікаў руху “Жывога Ружанца” і ўсіх памерлых з нашай парафіі.

  • Шчыра дзякуемусім за супольную малітву.Дзякуем за прыбіранне нашай святыні, за складзеныя ахвяраванні і за ўсялякую аказаную дапамогу. Няхай Добры Бог шчодра ўзнагародзіць вас сваімі ласкамі.
2025-11-03 12:59 Звычайны перыяд - год С 2025