ДУШПАСТЫРСКІЯ АБ'ЯВЫ

Душпастырскія аб’явы 11.05.2025 ІV ВЕЛІКОДНАЯ НЯДЗЕЛЯ

  • "Habemus Papam" 8 мая 2025 года, Каталіцкі Касцёл атрымаў новага Пастыра. Кардынал Роберт Фрэнсіс Прэвост быў абраны Папам і прыняў імя Леў XIV. Урачыстая святая Імша, якая пазначыць пачатак пантыфікату Папы Льва XIV, будзе цэлебравацца ў нядзелю 18 мая ў 11:00 (па нашаму часу) на плошчы Святога Пятра ў Ватыкане. Варта пазнаёміцца з біяграфіяй новаабранага Папы і яго першымі прамовамі на дошцы аб’яў і на каталіцкіх сайтах.

  • Сёняшняя нядзеля, 11 мая, нядзеля Добрага Пастыра – Сусветны дзень малітваў аб пакліканнях, які распачынае Тыдзень малітваў аб пакліканнях да святарскага і манаскага жыцця.

  • Сардэчна запрашаем да ўдзелу ў Маёвых набажэнствах на працягу тыдня а 18:00, у нядзелю а 10:00. Будзем таксама памятаць, каб у нашых дамах і сем’ях супольна маліцца Літанію Ларэтанскую да Маці Божай.

  • У аўторак, 13 мая, – успамін НПМ з Фацімы.

  • У сераду, 14 мая, – свята св. Мацея, Апостала.

  • У пятніцу, 16 мая, урачыстасць св. Андрэя Баболі, святара і мучаніка, апекуна Пінскай Дыяцэзіі. Св. Імшы: 9:00; 12:00 і 18:30. Падчас св. Імшы а 18:30 будзем віншаваць канцлера курыі кс. Андрэя Рылка з нагоды імянін.

  • У суботу, 17 мая, святары і вернікі нашай Дыяцэзіі будуць адзначаць урачыстасць св. Андрэя Баболі ў Янаве Палескім. У 11:00 каля2-х Крыжоў (месца дзе быў схоплены св. Андрэй) распачнецца працэсія да касцёла. У 12:00 распачнецца ўрачыстая Святая Імша. Плануем заказаць аўтобус да Янава, які адправіцца у 9:30 з прыстанка КВТ. Жадаючых прыняць удзел запрашаем запісвацца (абавязкова) ў закрыстыі альбо ў нашай групе ў “вайберы”.

  • У суботу, 17 мая, у нашай катэдры не будзе раняшней Святой Імшы, таксама не будзе катэхез.


  • Дзякуем парафіянанам, якія на мінулым тыдні дзяжурылі ў Катэдры. Просім запісвацца на гэты тыдзень.

  • Шчыра дзякуем усім за супольную малітву. Дзякуем за прыбіранне нашай святыні, за складзеныя ахвяраванні і за ўсялякую аказаную дапамогу. Няхай Добры Бог шчодра ўзнагародзіць вас сваімі ласкамі.
Велікодны перыяд 2025