Вялікі пост – гэта асаблівы час. Гэта час, калі мы можам глядзець на церпячага Езуса Хрыста і бачыць Яго любоў да нас.
Кожны аўторак Вялікага Посту вечарам у катэдральнай базіліцы збіраюцца на малітву наймалодшыя нашы парафіяне. Удзел дзяцей у Крыжовым шляху ўжо стаў для многіх шматгадовай традыцыяй. Дзеці прыходзяць разам са сваімі бацькамі, дзядулямі і бабулямі. Крыжовы шлях лдя іх — гэта не толькі малітва, але і ўрок спачування. Чытаючы і разважаючы стацыі Мукі Боскага Збавіцеля, дзеці вучацца любові да Езуса Хрыста і жаданню ісці па Яго слядах у штодзённым жыцці. Ён вучыць заўважаць тых, хто пакутуе, і тых, хто патрабуе нашай дапамогі.