Душпастырскія аб'явы 7.09.2025 ХХІІІ ЗВЫЧАЙНАЯ НЯДЗЕЛЯ
❖ У сёняшнюю нядзелю, 7 верасня, пасля Святой Імшы а 10:30 адбудзецца адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту. Пасля Св. Імшы а 12:00 – сустрэча удзельнікаў Жывога Ружанца.
❖ У панядзелак, 8 верасня, – свята Нараджэння Найсвяцейшай Панны Марыі. Святыя Імшы а гадзіне 9:00, 12:00 і 18:30. Можна асвяціць зерне на сяўбу.
❖ У пятніцу, 12 верасня, – успамін Найсвяцейшага Імя Марыі.
❖ Усуботу, 13 верасня, – успамін св. Яна Залатавуснага, біскупа і доктара Касцёла.
❖ У наступную нядзелю, 14 верасня, – свята Узвышэння Святога Крыжа. Святыя Імшы ў 8:30; 10:30, 12:00; 19:00.
❖ Запрашаем усіх дзяцей на катэхезы (заняткі рэлігіі) згодна з раскладам.
❖ Дзякуем за дзяжурствы ў катэдры і вельмі просім запісвацца на гэты тыдзень.
❖ Святкуем Юбілей сотай гадавіны заснавання Пінскай дыяцэзіі. Хочам паспець да галоўных урачыстасцяў, якія адбудуцца 24 - 25 кастрычніка, завяршыць рэмонт нашай катэдры. Вельмі патрабуем матэрыяльнай дапамогі. Ахвяраванні можна прыносіць у закрыстыю альбо скласці ў скарбонку (пры выйсці каля століка з абразікамі і часопісамі). Вельмі ўдзячны ўсім за матэрыяльную дапамогу ў такой важнай справе.
❖ Шчыра дзякуем усім за супольную малітву. Дзякуем за прыбіранне нашай святыні, за складзеныя ахвяраванні і за ўсялякую аказаную дапамогу. Няхай Добры Бог шчодра ўзнагародзіць вас сваімі ласкамі.