- У сёняшнюю нядзелю, 26 ліпеня, з наоды успаміну свв. Яўхіма і Ганны, бацькоў Найсвяцейшай Панны Марыі у Крыўчыцах а 18:00 адбудзецца урачыстасць тытулу касцёла. Гэта таксама дзень асвблівай малітвы аб беатыфікацыі Слугі Божага біскупа Зыгмунта Лазінскага.
- У сераду, 29 ліпеня, – успамін свв. Марты, Марыі і Лазара.
- У пятніцу, 31 ліпеня, – успамін св. Ігнацыя Лаёлы, святара.
- У суботу, 1 жніўня, – успамін св. Альфонса Марыі Лігуоры, біскупа і доктара Касцёла. Гэта таксама 1 субота месяца. Запрашаем на набажэнства да Найсвяцейшай Панны Марыі а 17:30.
- У наступную нядзелю, 2 жніўня, – 1 нядзеля месяца. Пасля Святой Імшы а 10:30 адбудзецца Адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту. Можна атрымаць поўны адпуст Парцыюнкулы (Porcjunkuli) пры звычайных умовах.
- З 29 па 31 ліпеня плануецца пілігрымка Новая Мыш – Навагрудак на месца мучаніцтва благаслаўлёных сясцёр назарэтанак. Зацікаўленых звяртацца да кс. Паўла (тэл. 8-029-809-30-95).
- Дзякуем за дзяжурствы ў катэдры і вельмі просім запісвацца на гэты тыдзень.
- Інтэнцыя Жывога Ружанца на жнівень: Молімся аб ласцы цвярозасці ў нашых сем’ях і аб ласцы вызвалення з алкагольнай залежнасці.
- Шчыра дзякуем усім за супольную малітву. Дзякуемза прыбіранне нашай святыні, за кветкі, за складзеныя ахвяраванні і за ўсялякую аказаную дапамогу. Няхай Добры Бог шчодра ўзнагародзіць вас сваімі ласкамі.