- Сёння, 28 снежня, адзначаем Свята Святой Сям’і: Езуса, Марыі і Юзафа. Падчас Святых Імшаў для ўсіх сужэнств, якія жывуць у сакрамэнтальным шлюбе, ёсць магчымасць аднавіць свае сужэнскія абяцанні.
- У гэты дзень таксама ў нашай Пінскай катэдральнай базыліцы падчас Св. Імшы а 10:30 адбудзецца ўрачыстае закрыццё Юбілейнага года ў межах Пінскай дыяцэзіі.
- У аўторак, 30 снежня, у 12:00 адбудзецца Святая Імша з удзелам святароў нашай дыяцэзіі. Св. Імшы а 9:00 не будзе.
- У сераду, 31 снежня, запрашаем наНабажэнства падзякі і перапрашэння на заканчэнне каляндарнага года, якое адбудзецца пасля Святой Імшы а 18:30. За спеў або чытанне ў гэты дзень у касцёле гімна Te Deum (Цябе Бога праслаўляем) можна трымаць адпуст.
- У чацвер, 1 студзеня — урачыстасць Святой Багародзіцы Марыі. Святыя Імшы ў 9:00; 12:00;18:30. Удзел у Святой Імшы ў гэты дзень абавзковы. У гэты дзень ёсць магчымасць атрымаць поўны адпуст за спеў ці чытанне ў касцёле Гімна да Духа Святога.
- На гэтым тыдні прыпадаюць 1 чацвер, 1 пятніца і 1 субота месяца. Запрашаем на адарацыю Найсвяцейш. Сакрамэнту з адмысловымі набажэнствамі ў 17:30.
- У нядзелю, 4 студзеня, – 1 нядзеля месяца. Адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту пасля Святой Імшы а 10:30.
- 29 – 30 снежня, у будынку былой Пінскай семінарыі адбудзецца Дыяцэзіяльная Сустрэча Міністрантаў (ад 12 гадоў).
- У суботу, 3 студзеня, у касцёле св. Зыгмунта ў Баранавічах адбудзецца Калядная сустрэча моладзі Пінскай дыяцэзіі. Жадаючым прыняць удзел звяртацца да пробашча.
- Традыцыйна ў перыяд Божага Нараджэння адбываецца Каляда – душпастырскі візіт святара да сваіх вернікаў. Парафіян п-фіі Унебаўзяцця НПМ наведваем згодна з адрасамі пададзенымі ў мінулых гадах. Каго ў мінулых гадах не наведвалі і ў каго змяніўся адрас просім падаць адрас у закрыстыю.
- Інтэнцыя Жывога Ружанца на студзень: Аб супакоі ў свеце, у нашай краіне, у нашых сем'ях і ў нашых сэрцах.
- Шчыра дзякуем усім за супольную малітву. Вялікій дзякуй тым, хто актыўна ўдзельнічаў у падрыхтоўцы і перажыванні свята Божага Нараджэння. Дзякуем за складзеныя ахвяраванні і за ўсялякую аказаную дапамогу. Няхай Добры Бог шчодра ўзнагародзіць вас сваімі ласкамі.