У сённяшнюю нядзелю, 1 чэрвення, у нашай катэдры будзе толькі дзве Св. Імшы: у 10:00 і 19:00. Пасля Св. Імшы а 10:00 адбудзецца Эўхарыстычная працэсія вуліцамі нашага горада ад катэдры да касцёла Св. Бэнэдыкта.
Запрашаем да ўдзелу ў Чэрвеньскіх набажэнствах: на працягу тыдня а 18:00, у нядзелю – перад Св. Імшы а 10:30.
У панядзелак, 2 чэрвеня, у 19:15 адбудзецца арганізацыйная сустрэча з тымі, хто рыхтуецца да прыняцця сакрамэнту Канфірмацыі. На гэтую сустрэчу запрашаем таксама бацькоў моладзі, якая будзе прымаць сакрамэнт Канфірмацыі.
У аўторак, 3 чэрвеня, – успамін свв. Караля Луангі і паплечнікаў, мучанікаў з Уганды.
У чацвер, 5 чэрвеня, – успамін св. Баніфація, біскупа і мучаніка. Дзень асаблівай малітвы аб беатыфікацыі Слугі Божага біскупа Зыгмунта Лазінскага з нагоды 155-й гадавіны нараджэння.1 чацвер месяца. У 17:30 распачнецца адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту, падчас якой асаблівым чынам будзем маліцца аб пакліканнях да святарскага і манаскага жыцця.
У пятніцу, 6 чэрвеня,– 1 пятніца месяца. У 17:30 запрашаем на адарацыю і набажэнства да Найсвяцейшага Сэрца Пана Езуса.
У суботу, 7 чэрвеня, – 1 субота месяца. Запрашаем на набажэнства да Найсвяцейшай Панны Марыі ў 17:30.
У наступную нядзелю, 8 чэрвеня, адзначаем урачыстасць Спасланя Духа Святога. Падчас Святой Імшы а 10:30 будзе ўдзяляцца Сакрамэнт Канфірмацыі (Бежмавання).
Дзякуем за дзяжурствы ў катэдры і вельмі просім запісвацца на наступны тыдзень.
Інтэнцыя Жывога Ружанца на чэрвень: Молімся аб пакліканнях да святарскага і манаскага жыцця, а таксама аб святасці святароў.
Шчыра дзякуем усім за супольную малітву. Дзякуем за прыбіранне нашай святыні, за складзеныя ахвяраванні і за ўсялякую аказаную дапамогу. Няхай Добры Бог шчодра ўзнагародзіць вас сваімі ласкамі.