У сённяшнюю нядзелю нядзелю, 21 снежня, адразу пасля Св. Імшы а 10:30, у нашу катэдру каталіцкія скаўты прывязуць Бэтлеемскі агонь, які можна будзе занесці ў свае дамы, каб запаліць свечы падчас Вігілійнай вячэры.
Запрашаем да актыўнага ўдзелу ў Раратах – Св. Імшах у гонар Найсвяцейшай Панны Марыі: панядзелак – серада у 6:55.
Каб добра, па хрыціянску перажыць святы Божага Нараджэння, заахвочваем да споведзі.
У сераду, 24 снежня, Св. Імшы ў 18:30 не будзе. Вечарам гэтага дня у нашых сем’ях збіраемся на Вігілійную вячэру. Згодна з хрысціянскай традыцыяй будзем у коле сям’і дзяліцца аплаткам, складаючы віншаванні і просячы прабачэння адзін у аднаго. Важна, каб цэнтрам нашай увагі было не толькі спажыванне вігілійных страў, але перадусім стварэнне атмасферы узаемнай любові, павагі, цеплыні і прабачэння. І каб гэтая вячэра мела таксама малітоўны характар. На пачатку вячыры запальваем свечку. Абавязкова трэба прачытаць урывак з Евангелля ад Лукі 2 раздзел 1-14 верш, у якім апісваецца радасная падзея аб нараджэнні Збаўцы. Разам памаліцца і паспяваць калядкі. Апоўначы запрашаем на Пастэрку – урачыстую Святую Імшу, якой распачынаем святкаванне вялікіх свят Божага Нараджэнне. Традыцыйна перад Пастэркай у 23:15 распачнецца пастаноўка на тэму Божага Нараджэння, падрыхтаваная дзецьмі нашай парафіі.
У чацвер, 25 снежня, - урачыстасць Божага Нараджэння. Парадак Святых Імшаў як у нядзелю: 8:30; 10:30; 12:00; 19:00.
У пятніцу, 26 снежня, – свята св. Стэфана першамучаніка, другі дзень свят Божага Нараджэння. Святыя Імшы ў 9:00; 12:00;18:30. Пасля Святой Імшы а 12:00 адбудзецца сустрэч дзяцей са святым Мікалаем.
У суботу, 27 снежня, – свята св. Яна, Апостала і Евангеліста. Напрыканцы Святых Імшаў адбудзецца благаслаўленне віна.
У нядзелю, 28 снежня, будзем адзначаць Свята Святой Сям’і: Езуса, Марыі і Юзафа. У нашай катэдры падчас Св. Імшы ў 10:30 адбудзецца урачыстае закрыццё Юбілейнага Года. Таксама ў гэты дзень для ўсіх сужэнстваў, якія жывуць у сакрамэнтальным шлюбе, будзе магчымасць аднавіць свае сужэнскія абяцанні.