Душпастырскія аб'явы 24.08.2025 ХХІ ЗВЫЧАЙНАЯ НЯДЗЕЛЯ
У аўторак, 26 жніўня, –успамін Найсвяцейшай Панны Марыі Чэнстахоўскай. Гэта таксама дзень асаблівай малітвы аб беатыфікацыі Слугі Божага біскупа Зыгмунта Лазінскага.
У сераду, 27 жніўня, – успамін св. Монікі.
У чацвер, 28 жніўня, – успамін св. Аўгустына, біскупа і доктара Касцёла.
У пятніцу, 29 жніўня, – успамін Мучаніцтва св. Яна Хрысціцеля.
У наступную нядзелю, 31 жніўня, пасля кожнай Св. Імшы – благаслаўленне школьных прыладаў на новы навучальны школьны і катэхітычны год.
Дзякуем за дзяжурствы ў катэдры і вельмі просім запісвацца на гэты тыдзень.
Святкуем Юбілей сотай гадавіны заснавання Пінскай дыяцэзіі. Хочам паспець да галоўных урачыстасцяў, якія адбудуцца 24 - 25 кастрычніка, завяршыць рэмонт нашай катэдры. Вельмі патрабуем матэрыяльнай дапамогі. Ахвяраванні можна прыносіць у закрыстыю альбо скласці ў скарбонку (пры выйсці каля століка з абразікамі і часопісамі). Вельмі ўдзячны ўсім за матэрыяльную дапамогу ў такой важнай справе.
Шчыра дзякуем усім за супольную малітву. Дзякуем за прыбіранне нашай святыні, за складзеныя ахвяраванні і за ўсялякую аказаную дапамогу. Няхай Добры Бог шчодра ўзнагародзіць вас сваімі ласкамі.