Душпастырскія аб’явы 07.06.2026 Х ЗВЫЧАЙНАЯ НЯДЗЕЛЯ
Сёння, 7 чэрвеня, з нагоды 1-й нядзелі месяца пасля Святой Імшы а 10:30 адбудзецца адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту.
У сёняшняю нядзелю а 16:00 у Парафіяльным доме адбудзецца сустрэча сужэнств рухуEQUIPES NOTRE-DAME (“Суполкі Маці Божай”). Запрашаем сужэнствы, якія жывуць у шлюбе, пазнаёміцца з гэтым рухам і, калі спадабаецца, стаць удзельнікамі.
Запрашаем да актыўнага ўдзелу ў Чэрвеньскіх набажэнствах: у нядзелю пасля Святой Імшы а 10:30, на працягу тыдня ў 18:00.
У чацвер, 11 чэрвеня, – успамін Св. Барнабы, Апостала.
У пятніцу, 12 чэрвеня, – урачыстасць Найсвяцейшага Сэрца Езуса. Сусветны дзень малітвы аб святасці святароў. Падчас вечаровай Адарацыі адбудзецца набажэнства з перапрашэннем і падзякай, а таксама з актам прысвячэння роду людскога Найсвяцейшэму Сэрцу Езуса. Святыя Імшы у 9:00; 12:00 і 18:30.
У суботу, 13 чэрвеня, – успамін Св. Антонія Падуанскага. У нашай парафіі Адпуст. Святыя Імшы ў 9:00 і 18:30. У гэты дзень Ардынарый нашай Пінскай дыяцэзіі біскуп Антоні Дзям’янка адзначае свае імяніны.
Інтэнцыя Жывога Ружанца на чэрвень: Молімся аб пакліканнях да святарскага і манаскага жыцця, а таксама аб святасці святароў.
Дзякуем за дзяжурствы ў катэдры і вельмі просім запісвацца на гэты тыдзень.
Шчыра дзякуемусім за супольную малітву.Дзякуем за прыбіранне нашай святыні, за складзеныя ахвяраванні і за ўсялякую аказаную дапамогу. Няхай Добры Бог шчодра ўзнагародзіць вас сваімі ласкамі.