- Сёняшняя ІV нядзеля Вялікага посту называецца Нядзеляй Радасці (Laetare): абвяшчае палову перыяду прыгатавання да Вялікадня.
- У чацвер, 3 красавіка, – І чацвер месяца. У 17:30 запрашаем на адарацыю Найсвяцейшага Сакрамэнту, падчас якой будзем маліцца аб пакліканнях да святарскага і манаскага жыцця.
- У пятніцу, 4 красавіка, – І пятніца месяца. Запрашаем на адарацыю Найсвяцейшага Сакрамэнтуі набажэнства да Найсвяцейшага Сэрца Пана Езуса а гадзіне 17:30. Наведванне хворых.
- У суботу, 5 красавіка, – І субота месяца. Запрашаем да ўдзелу ў набажэнстве да Насвяцейшай Панны Марыі а 17:30.
Набажэнствы ў часе Вялікага посту
Крыжовы Шлях – пасля кожнай ранішняй Святой Імшы з панядзелка па суботу, а таксама ў пятніцу пасля Святой Імшы а 18.30. Па аўторкам пасля Святых Імшаў а 9:00 і 18:30 – Крыжовы Шлях для дзяцей.
Песні Жальбы – кожную нядзелю пасля Святoй Імшы а 10:30.
Інтэнцыя Жывога Ружанца на красавік: Аб навяртанні да Бога і ўзрастанні ў веры для дзяцей і моладзі нашай парафіі.
У перыядзе Вялікага Посту Касцёл заахвочвае нас асаблівым чынам звярнуць увагу на справы міласэрнасці. У нашай катэдры (у бакавых памяшканнях) ёсць магчымасць ахвяраваць рэчы для бедных і патрабуючых, асабліва для дзяцей з бедных сямей і дзіцячых прытулкаў.
Шчыра дзякуем усім за супольную малітву. Дзякуем за прыбіранне нашай святыні, за складзеныя ахвяраванні і за ўсялякую аказаную дапамогу. Няхай Добры Бог шчодра ўзнагародзіць вас сваімі ласкамі.
Шчыра дзякуем кс. Юрыю Медушэўскаму за праведзеныя рэкалекцыіі.