❖ У сераду, 18 лютага, – Папяльцовая серада, распачынаецца Вялікі Пост. Святыя Імшы а 9:00, 12:00, 18:30. У гэты дзень вернікі павінны захоўваць сціслы пост. Тры разы можам спажыць ежу на працягу дня – і толькі адзін раз з’есці да сыта. Пасілкі павінны быць без мяса.
❖ Вялікі Пост – час інтэнсіўнай працы над навяртаннем нашых сэрц да Бога. Устрымаемся ад гучных забаў, абмяжуем час на прагляд тэлевізара і знаходжання ў інтэрнэце. Выкарыстаем зэканомлены час на малітву, чытанне Святога Пісання і духоўнай літаратуры, на справы міласэрнасці.
❖ У рамках добрых пастаноў на Вялікі пост захвочваем прыняць актыўны ўдзел у адмысловых набажэнствах. Можнатаксама пачаць хадзіць на Cв. Імшу ў буднія дні, прыняць удзел у сустрэчах МЕГ (Малыя Евангелезыяцыйныя Групы), на якіх удзнльнікі разважаюць над Божым Словам ціўдзельнічаць у Ружанцовай малітве кожную раніцу.
❖ Вялікій дзякуй тым, хто прыняў удзел у пахавальных набажэнствах с. п. біскупа Казіміра Велікасельца.
❖ Шчыра дзякуем усім за супольную малітву. Дзякуам за прыбіранне нашай святыні, за складзеныя ахвяраванні і за ўсялякую аказаную дапамогу. Няхай Добры Бог шчодра ўзнагародзіць вас сваімі ласкамі.
Набажэнствы ў часе Вялікага посту
➢ Крыжовы Шлях – пасля кожнай ранішняй Св. Імшы з панядзелка па суботу, а таксама ў пятніцу пасля Св. Імшы а 18:30. Па аўторкам пасля Святых Імшаў а 9:00 і 18:30 – Крыжовы Шлях для дзяцей.
➢ Песні Жальбы – кожную нядзелю пасля Святoй Імшы а 10:30.
➢ Адарацыя Наясвяцейшага сакрамэнту, у часе якой молімся Вяночак да Божай Міласэрнасці – кожны дзень а 18.00 (за выкл. нядзелі).