- Сёння, 4 кастрычніка, – 1 нядзеля месяца. Пасля Св. Імшы а 10:30 адбудзецца адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту.
- Кастрычнік – Ружанцовы месяц. Заахвочваем да актыўнага ўдзелу ў Ружанцовых набажэнствах, якія адбываюцца на працягу тыдня а 18:00, у нядзелю пасля Святой Імшы а 10:30.
- У сераду, 7 кастрычніка, – успамін Найсвяцейшай Панны Марыі Ружанцовай.
- Запрашаем дзяцей і моладзь на катэхезы (заняткі рэлігіі) згодна з раскладам.
- Інтэнцыя Жывога Ружанца на кастрычнік: Молімся аб міры і спакоі ў краінах, дзе адбываюцца ваенныя канфлікты.
- Дзякуем за дзяжурствы ў катэдры і вельмі просім запісвацца на гэты тыдзень.
- Шчыра дзякуем усім за супольную малітву. Дзякуемза прыбіранне нашай святыні, за складзеныя ахвяраванні і за ўсялякую аказаную дапамогу. Няхай Добры Бог шчодра ўзнагародзіць вас сваімі ласкамі.