Душпастырскія аб’явы 1.03.2026 ІІ Нядзеля Вялікага посту
❖ 1 сакавіка, – першая нядзеля месяца. У 10:00 распачнецца адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту і набажэнства Песні жальбы. Пасля Св. Імшы а 10:30 адудзецца прэзэнтацыя сужэнскага руху EQUIPES NOTRE-DAME (“Суполкі Маці Божай”). Запрашаем сужэнствы, якія жывуць у шлюбе, пазнаёміцца з гэтым рухам і, калі спадабаецца, стаць удзельнікамі.
❖ У сераду, 4 сакавіка, – успамін святога Казіміра.
❖ На гэтым тыдні прыпадаюць 1 чацвер, 1 пятніца і 1 субота месяца.Запрашаем на адарацыю Найсвяцейшага Сакрамэнту з адмысловымі набажэнствамі а 17:30.
❖ З 6 па 8 сакавіка адбудуцца Велікапосныя рэкалекцыі.
Пятніца 6.03
Святая Імша а 18:30
Субота 7.03
Святыя Імшы а 9:00 і 18:30
12:00 – Святая Імша (з навукай для дзяцей)
Нядзеля 8.03
Святыя Імшы а 8:30; 10:30; 12:00; 19:00
Рэкалекцыіі будзе праводзіць кс. Юрый Жэгарын.
❖ Інтэнцыя Жывога Ружанца на сакавік: Молімся аб супакою ў краінах, дзе адбываюцца ваенныя канфлікты.
❖ Шчыра дзякуем усім за супольную малітву. Дзякуам за прыбіранне нашай святыні, за складзеныя ахвяраванні і за ўсялякую аказаную дапамогу. Няхай Добры Бог шчодра ўзнагародзіць вас сваімі ласкамі.
Набажэнствы ў часе Вялікага посту
➢ Крыжовы Шлях – пасля кожнай ранішняй Святой Імшы з панядзелка па суботу, а таксама ў пятніцу пасля Святой Імшы а 18.30. Па аўторкам пасля Святых Імшаў а 9:00 і 18:30 – Крыжовы Шлях для дзяцей.
➢ Песні Жальбы – кожную нядзелю пасля Святoй Імшы а 10:30.
➢ Адарацыя Наясвяцейшага сакрамэнту, у часе якой молімся Вяночак да Божай Міласэрнасці – кожны дзень а 18.00 (за выкл. нядзелі).