- Сёння адзначаем Нядзелю Божага слова, якую ўстанавіў Папа Францішак, каб заахвоціць нас да чытання Святога Пісання.
- У панядзелак, 26 студзеня, – успамін св. Цімафея і Ціта, біскупаў. Гэта таксама дзень асаблівай малітвы аб беатыфікацыі Слугі Божага біскупа Зыгмуніа Лазінскага.
- У сераду, 28 студзеня, – успамін св. Тамаша Аквінскага, святара і доктара Касцёла.
- У суботу, 31 студзеня, – успамін св. Яна Боска.
- Наступная нядзеля, 1 лютага, – І нядзеля месяца. Запрашаем на адарацыю Найсвяцейшага Сакрамэнту пасля Св. Імшы а 10:30.
- Запрашаем дзяцей і моладзь на катэхезы згодна з раскладам.
- Традыцыйна ў перыяд Божага Нараджэння адбываецца Каляда – душпастырскі візіт святара да сваіх вернікаў. Вернікаў з парафіі Унебаўзяцця НПМ наведваем згодна з адрасамі пададзенымі ў мінулых гадах. Каго ў мінулых гадах не наведвалі і ў каго змяніўся адрас просім падаць адрас у закрыстыю. Вернікаў з парафіі Сыходжання Духа Святога просім тасксама падаваць адрасаў закрыстыю.
- У нядзелю, 1 лютага ў 15:00 запрашаем на арганны канцэрт нашай арганісткі Аліны Яраховіч.
- Шчыра дзякуем усім за супольную малітву. Дзякуем за прыбіранне нашай святыні, за складзеныя ахвяраванні і за ўсялякую аказаную дапамогу. Няхай Добры Бог шчодра ўзнагародзіць Вас сваімі ласкамі.