ДУШПАСТЫРСКІЯ АБ'ЯВЫ

Душпастырскія аб'явы 26.10.2025 ХХХ ЗВЫЧАЙНАЯ НЯДЗЕЛЯ

  • Сёння, 26 кастрычніка, як кожны 26-ы дзень месяца, молімся аб беатыфікацыі Слугі Божага біскупа Зыгмунта Лазінскага

  • Заахвочваем да актыўнага ўдзелу ў Ружанцовых набажэнствах, якія адбываюцца ў нядзелю – пасля Св. Імшы а 10:30, на працягу тыдня ў 18:00.

  • У аўторак, 28 кастрычніка, – свята святых Сымона і Юды Тадэвуша, Апосталаў. Гадавіна святарскага пасвячэння кс. біскупа ардынарыя Антонія Дзям’янка (1980 г.).

  • У суботу, 1 лістапада, урачыстасць Усіх Святых. Св. Імшы ў 9:00; 12:00 і 18:30. Набажэнства на могілках на вул. Спакойнай у 15:00. На могилкаху Таргошыцах у 11:00 і ў Крыўчыцах у 14:00.

  • У нядзелю, 2 лістапада,успамін Усіх памерлых вернікаў. Святыя Імшы ў 8:30; 10:30; 12:00 і 19:00. Святая Імша на могілках на вул. Спакойнай у 15:00. Намогилках у Пасінічах набажэнства у 12:30, у Падбалоцці ў 15:00.

  • У закрыстыі можна складаць запіскі (“выпамінкі”) з імёнамі нашых родных і блізкіх памерлых, якім мы прагнем праз нашыя малітвы дапамагчы хучэй спазнаць поўню радасці Нябеснага Валадарства. Памятаем таксама аб упарадкавані могілак, асабліва на вул. Спакойнай.

  • У актаве малітвы за памерлых (1 – 8 лістапада) за поўгадзіны перад кожнай Святой Імшой молімся за ўсіх памерлых, імёны якіх падалі ў “выпамінках”. З 1 лістапада запрашаем на нешпары за памерлых у нядзелю ў 18:30, на працягу тыдня ў 18:00.

  • З нагоды канікул катэхез на гэтым тыдні не будзе.

  • Інтэнцыя Жывога Ружанца на лістапад: Аб ласцы збаўлення і вечным жыцці для памерлых удзельнікаў руху “Жывога Ружанца” і ўсіх памерлых з нашай парафіі.

  • Шчыра дзякуем усім за супольную малітву. Дзякуем за прыбіранне нашай святыні, за складзеныя ахвяраванні і за ўсялякую аказаную дапамогу. Няхай Добры Бог шчодра ўзнагародзіць вас сваімі ласкамі.
Звычайны перыяд - год С 2025