У сённяшнюю нядзелю, 31 мая, адзначаем урачыстасць Найсвяцейшай Тройцы. У нашай катэдры будзе толькі дзве Св. Імшы: у 10:00 і 19:00. Пасля Св. Імшы а 10:00 адбудзецца Эўхарыстычная працэсія вуліцамі нашага горада ад катэдры да касцёла Св. Бэнэдыкта.
У панядзелак, 1 чэрвеня, – успамін Св. Юстына, мучаніка. Пачатак чэрвеньскіх набажэнстваў да Найсвяцейшага Сэрца Езуса.
У сераду, 3 чэрвеня, – успамін свв. Караля Луангі і паплечнікаў, мучанікаў з Уганды.
У чацвер, 4 чэрвеня, – урачыстасць Найсвяцейшага Цела і Крыві Хрыста. Святыя Імшы ў 9:00; 12:00 і 18:30. Урачыстасць абавязковая. Гэта таксама1 чацвер месяца. У 17:30 распачнецца адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту. Молімся аб пакліканнях да святарскага і манаскага жыцця. Пачатак навэнны да Св. Антонія Падуанскага.
У пятніцу, 5 чэрвеня, – успамін св. Баніфація, біскупа і мучаніка. Гэта таксама 1 пятніца месяца. У 17:30 запрашаем на адарацыю і набажэнства да Найсвяцейшага Сэрца Пана Езуса. Наведванне хворых.
У суботу,6 чэрвеня, – 1 субота месяца. Запрашаем на набажэнства да Найсвяцейшай Панны Марыі ў 17:30.
Дзякуем парафіянанам, якія на мінулым тыдні дзяжурылі ў Катэдры.Просім запісвацца на гэты тыдзень.
Шчыра дзякуемусім за супольную малітву.Дзякуем за прыбіранне нашай святыні, за складзеныя ахвяраванні і за ўсялякую аказаную дапамогу. Няхай Добры Бог шчодра ўзнагародзіць вас сваімі ласкамі.