- Сёння, 22 сакавіка, – V нядзеля Вялікага посту. Прыкрытыя ажно да Вялікай пятніцы крыжы ўзгадваюць нам, што мы ўваходзім у непасрэдную падрыхтоўку да таямніцы Мукі і Смерці нашага Збаўцы Езуса Хрыста.
- У сёняшняю нядзелю а 16 гадзіне у Парафіяльным доме адбудзецца сустрэча сужэнств руху EQUIPES NOTRE-DAME (“Суполкі Маці Божай”). Запрашаем сужэнствы, якія жывуць у шлюбе, пазнаёміцца з гэтым рухам і, калі спадабаецца, стаць удзельнікамі.
- У сераду,25 сакавіка, адзначаем урачыстаць Звеставання Пана. У гэтую урачыстаць адзначаем «дзень святасці жыцця» і распачынаем Духоўнае ўсынаўленне ненароджанага дзіцяці. Таксама ў гэты дзень асабліва молімся за жанчын, якія чакаюць нараджэння дзіцяці і ўдзяляем ім спецыяльнае благаслаўленне пасля кожнай Св. Імшы. У нашай катэдры у гэты дзень будзе наступны расклад: 9:00,12:00 і 18:30.
- У чацвер, 26 сакавіка, - дзень асаблівай малітвы аб беатыфікацыі Слугі Божага біскупа Зыгмуніа Лазінскага.
- У суботу, 28 сакавіка, у нашай катэдры будзе праходзіць “Дзень канфісіяналаў”. У 12:00 распачнецца Пакутнае набажэнства і на працягу цэлага дня да 19:30 будзе магчымасць прыступіць да сакрамэнту Споведзі.
- Наступная нядзеля, 29 сакавіка, – Пальмовая нядзеля, альбо Нядзеляй Мукі Пана. На пачатку кожнай Святой Імшы адбудзецца асвячэнне пальмаў на ўспамін урачыстага ўваходу Езуса ў Ерузалем. Зборы ахвяраванняў у гэты дзень прызначаюцца на Духоўную семінарыю.
- Пачынаецца турыстычны сезон. Вельмі важна, каб дзверы нашай катэдры былі заўсёды адчыненыя. Просім парафіян ахвяраваць свой час на дзяжурства ў святыне. Жадаючых дапамагчы просім запісвацца ў графік пры выхадзе.
- Набажэнствы ў часе Вялікага посту
- Крыжовы Шлях – пасля кожнай ранішняй Святой Імшы з панядзелка па суботу, а таксама ў пятніцу пасля Святой Імшы а 18.30. Па аўторкам пасля Святых Імшаў а 9:00 і 18:30 – Крыжовы Шлях для дзяцей.
- Песні Жальбы – у наступную нядзелю перад Св. Імшой а 10:30.
- Шчыра дзякуем усім за супольную малітву. Дзякуем за прыбіранне нашай святыні, за складзеныя ахвяраванні і за ўсялякую аказаную дапамогу. Няхай Добры Бог шчодра ўзнагародзіць вас сваімі ласкамі.