У сённяшнюю нядзелю, 4 студзеня, з нагоды 1-й нядзелі месяца пасля Святой Імшы а 10:30 адбудзецца адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту.
У аўторак, 6 студзеня, – урачыстасць Аб’яўленне Пана (Тры Каралі). Благаслаўляемкрэйду, кадзіла і ваду. (Пажадана ўзяць з сабой, прынамсі, ваду). Святыя Імшы ў 9:00;12:00; 18:30. Удзел у Святой Імшы ў гэты дзень абавязковы.
У наступную нядзелю, 11 студзеня, – свята Хросту Пана. Падчас кожнай Імшы замест звычайнага чыну пакаяння адбудзецца асвячэнне вады і акрапленне ёю вернікаў.
Традыцыйна ў перыяд Божага Нараджэння адбываецца Каляда – душпастырскі візіт святара да сваіх вернікаў. Вернікаў з парафіі Унебаўзяцця НПМ наведваем згодна з адрасамі пададзенымі ў мінулых гадах. Каго ў мінулых гадах не наведвалі і ў каго змяніўся адрас просім падаць адрас у закрыстыю. Вернікаў з парафіі Сыходжання Духа Святога а. Ануфрый будзе наведваць па запрашэнням, якія можна падаць у закрыстыі.
Шчыра дзякуем усім за супольную малітву. Дзякуем за прыбіранне нашай святыні, за складзеныя ахвяраванні і за ўсялякую аказаную дапамогу. Няхай Добры Бог шчодра ўзнагародзіць Вас сваімі ласкамі.