- У сённяшнюю нядзелю, 8 чэрвеня, адзначаем урачыстасць Спасланя Духа Святога, якой заканчваецца перыяд Велікоднай споведзі і Камуніі. Падчас Святой Імшы а 10:30 будзе ўдзяляцца Сакрамэнт Канфірмацыі (Бежмавання).
- Запрашаем да ўдзелу ў Чэрвеньскіх набажэнствах: на працягу тыдня а 18:00, у сённяшнюю нядзелю а 10:00, у наступную нядзелю – пасля Св. Імшы а 10:30.
- У панядзелак, 9 чэрвеня, – свята Найсвяцейшай Панны Марыі Маці Касцёла.
- У сераду, 11 чэрвеня, – успамін св. Барнабы, Апостала.
- У чацвер, 12 чэрвеня, – свята Езуса Хрыста, Найвышэйшага і Вечнага Святара. У 12:00 адбудзецца Святая Імша з удзелам святароў нашай дыяцэзіі. Не будзе Святой Імшы ў 9:00.
- У пятніцу, 13 чэрвеня, – успамін Св. Антонія Падуанскага. У нашай парафіі Адпуст. Святыя Імшы ў 9:00; 12:00 і 18:30. У гэты дзень Ардынарый нашай Пінскай дыяцэзіі біскуп Антоні Дзям’янка адзначае свае імяніны.
- У наступную нядзелю, 15 чэрвеня, адзначаем урачыстасць Найсвяцейшай Тройцы.
- Дзякуем за дзяжурствы ў катэдры і вельмі просім запісвацца на наступны тыдзень.
- Інтэнцыя Жывога Ружанца на чэрвень: Молімся аб пакліканнях да святарскага і манаскага жыцця, а таксама аб святасці святароў.
- Шчыра дзякуемусім за супольную малітву.Дзякуем за прыбіранне нашай святыні, за складзеныя ахвяраванні і за ўсялякую аказаную дапамогу. Няхай Добры Бог шчодра ўзнагародзіць вас сваімі ласкамі.