ДУШПАСТЫРСКІЯ АБ'ЯВЫ

Душпастырскія аб’явы 8.06.2025 НЯДЗЕЛЯ СПАСЛАННЯ ДУХА СВЯТОГА

  • У сённяшнюю нядзелю, 8 чэрвеня, адзначаем урачыстасць Спасланя Духа Святога, якой заканчваецца перыяд Велікоднай споведзі і Камуніі. Падчас Святой Імшы а 10:30 будзе ўдзяляцца Сакрамэнт Канфірмацыі (Бежмавання).

  • Запрашаем да ўдзелу ў Чэрвеньскіх набажэнствах: на працягу тыдня а 18:00, у сённяшнюю нядзелю а 10:00, у наступную нядзелю – пасля Св. Імшы а 10:30.

  • У панядзелак, 9 чэрвеня, – свята Найсвяцейшай Панны Марыі Маці Касцёла.

  • У сераду, 11 чэрвеня, – успамін св. Барнабы, Апостала.

  • У чацвер, 12 чэрвеня, – свята Езуса Хрыста, Найвышэйшага і Вечнага Святара. У 12:00 адбудзецца Святая Імша з удзелам святароў нашай дыяцэзіі. Не будзе Святой Імшы ў 9:00.

  • У пятніцу, 13 чэрвеня, – успамін Св. Антонія Падуанскага. У нашай парафіі Адпуст. Святыя Імшы ў 9:00; 12:00 і 18:30. У гэты дзень Ардынарый нашай Пінскай дыяцэзіі біскуп Антоні Дзям’янка адзначае свае імяніны.

  • У наступную нядзелю, 15 чэрвеня, адзначаем урачыстасць Найсвяцейшай Тройцы.

  • Дзякуем за дзяжурствы ў катэдры і вельмі просім запісвацца на наступны тыдзень.

  • Інтэнцыя Жывога Ружанца на чэрвень: Молімся аб пакліканнях да святарскага і манаскага жыцця, а таксама аб святасці святароў.

  • Шчыра дзякуемусім за супольную малітву.Дзякуем за прыбіранне нашай святыні, за складзеныя ахвяраванні і за ўсялякую аказаную дапамогу. Няхай Добры Бог шчодра ўзнагародзіць вас сваімі ласкамі.
2025-06-08 23:00 Велікодны перыяд 2025