Сёння Пальмовая нядзеля, нядзеля Мукі Пана. На пачатку кожнай Св. Імшы адбываецца пасвячэнне пальмаў (вербаў). Мы ўваходзім у час непасрэднай падрыхтоўкі да таямніцы пакут і смерці нашага Пана Езуса Хрыста. Набажэнства “Песні жальбы” адбудзецца перад Святoй Імшой а 10:30. Зборы ахвяраванняў у гэты дзень прызначаюцца на Духоўную семінарыю. Таксама сёння можна ахвяраваць на кветкі для упрыгожвання дэкарацый у нашай святыні.
У Вялікі Панядзелак, Вялікі Аўторак і Вялікую Сераду Св. Імшы: 9:00; 18:30. Пасля кожнай ранішняй Святой Імшы Крыжовы Шлях. У аўторак пасля вячэрняй Імшы Крыжовы Шлях для дзяцей. За поўгадзіны перад кожнай Святой Імшой ёсць магчымасць прыступіць да сакрамэнту Споведзі.
Асабліва важнымі з’яўляюцца тры апошнія дні Вялікага Тыдня – Пасхальны Трыдуум: найважнейшае касцёльнае свята і пік усяго літургічнага года. Ён пачынаецца з Імшы Вячэры Пана ў Вялікі Чацвер. Кульмінацыйным пунктам з’яўляецца Пасхальная Вігілія ў Вялікую ноч.
Заахвочваем да актыўнага ўдзелу ў Адарацыі Найсяцейшага Сакрамэнта 19 – 20 сакавіка, перад і пасля Пасхальнай Вігіліі. Няхай гэта будзе выразам нашай любові і ўдзячнасці Езусу Хрысту за Яго хвалебную муку, смерць і ўваскрасенне. Просім запісацца ў графік удзелу ў Адарацыі Найсяцейшага Сакрамэнта асабліва з 1:00 да 6:30.
Заахвочваем прыступіць да Велікоднай споведзі. Калі ў гэтыя вялікія святы хрысціянін не спавядаецца, а значыт і не прымае Святую Камунію (за выключэннем тых, каму забаронена), выказвае сваю духоўную нясталасць, бо не хоча прымаць збаўчую ласку, якая выплывае з Хрыстовай ахвяры.
З панядзелка (14.04.) пачнецца генеральная ўборка ў катэдры. У гэтым годзе яе вырашана арганізаваць паэтапна, на працягу трох дзён, каб належным чынам навесці парадак і даць магчымасць як мага большай колькасці вернікаў далучыцца да гэтай важнай справы.
Шчыра дзякуем усім за супольную малітву. Дзякуем за прыбіранне нашай святыні, за складзеныя ахвяраванні і за ўсялякую аказаную дапамогу. Няхай Добры Бог шчодра ўзнагародзіць вас сваімі ласкамі.
ВЯЛІКІ ЧАЦВЕР (17.04.2025)
ДЗЕНЬ УСТАНАЎЛЕННЯ НАЙСВЯЦЕЙШАЙ ЭЎХАРЫСТЫІ І СВЯТАРСТВА
10:00 – Святая Імша Хрызма, падчас якой асвячаюцца алеі для ўдзялення святых Сакрамэнтаў і намашчэння прадметаў Божага культу. У гэтай Св. Імшы будуць удзельнічаць святары нашай Пінскай дыяцэзіі. Запрашаем вас, дарагія парафіяне, супольна маліцца за нашых святароў і біскупаў у дзень іх свята.
19:00 – урачыстая Святая Імша Вячэры Пана. На гэтай Эўхарыстыі ўспамінаем, што менавіта сёння Езус разам з Апосталамі правёў першую Св. Імшу. Пасля заканчэння Літургіі мы занясём Езуса ў Найсвяцейшым Сакрамэнце ў Цямніцу, каб там застацца з Ім на малітве.
ВЯЛІКАЯ ПЯТНІЦА (18.04.2025)
ДЗЕНЬ МУКІ І СМЕРЦІ НАШАГА ПАНА ЕЗУСА ХРЫСТА
09:00 – Набажэнства Чорная Ютрань.
15:00 – запрашаем на Вяночак і пачатак Навэнны да Божай Міласэрнасці.
18:00 – апошняе набажэнства Крыжовага шляху.
19:00 – Літургія Вялікай пятніцы – Таямніца Мукі Пана. У гэты дзень Найсвяцейшая Эўхарыстыя не цэлебруецца. Літургія гэтага дня складаецца з трох частак: 1) Літургія Слова з чытаннем Евангелля Мукі Пана і малітвы верных; 2) Адарацыя Крыжа; 3) Святая Камунія і Адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту ў Грабніцы Пана. Ахвяры, складзеныя ў Вялікую Пятніцу прызначаюцца на ўтрыманне касцёлаў у Святой Зямлі. У Вялікую Пятніцу абавязвае сціслы пост.
ВЯЛІКАЯ СУБОТА (19.04.2025)
ДЗЕНЬ «АДПАЧЫНКУ» ПАНА ЕЗУСА І ПАСХАЛЬНАЯ ВІГІЛІЯ
09:00 – Набажэнства Чорная Ютрань.
10:00 – пачатак Адарацыі Найсвяцейшага Сакрамэнту каля Грабніцы Пана. Асвячэнне страў на велікодны стол будзе адбывацца кожную гадзіну з 10:00 да 18:00.
21:30 – урачыстая Літургія Пасхальнай Вігіліі. Яна распачнецца абрадам асвячэння агню, ад якога будуць запалены Пасхал і нашы свечкі, якія мы павінны ўзяць з сабой у касцёл. Пасля гэтага ўступу будзе Літургія Слова, у якой мы пачуем гісторыю збаўлення, пачынаючы ад стварэння свету да яго адкуплення праз Смерць і Змёртвыхпаўстанне Езуса Хрыста. Потым мы пяройдзем да Літургіі святога Хросту з благаслаўленнем вады і акрапленнем усіх нас, а таксама з аднаўленнем абяцанняў, дадзеных падчас св. Хросту. Апошняя частка Літургіі Пасхальнай Вігіліі — гэта Эўхарыстычная Літургія, у якой вызнаўцы Змёртвыхпаўсталага Хрыста прымаюць Яго ў постаці Хлеба.
Пасля заканчэння Літургіі Пасхальнай Вігіліі адбудзецца ўсяночная Адарацыя Змёртвыхпаўсталага Хрыста, прысутнага ў Найсвяцейшым Сакрамэнце.
НЯДЗЕЛЯ ЗМЁРТВЫХПАЎСТАННЯ ПАНА (20.04.2025)
7:00 – урачыстая Рэзурэкцыйная Святыя Імша з працэсіяй.