28-30 сакавіка адбыліся Велікапосныя рэкалекцыі ў нашай парафіі
Ад усёй нашай катэдральнай супольнасці шчыра дзякуем ксяндзу Юрыю Медушэўскаму за праведзеныя рэкалекцыі.
Час Вялікага посту - гэта асаблівы час ласкі ў жыцці кожнага практыкуючага верніка, час засяроджання, суцяшэння, малітвы і пераацэнкі сваіх думак. А рэкалекцыі якраз і з'яўляюцца тым момантам, калі можам глыбей засяродзіцца над сваімі адносінамі з Богам, задумацца: якія плёны мы прыносім Яму сваім жыццём? Канферэнцыі кс. Юрыя - гэта крыніца мудрасці, духоўны спажытак. Яны дайшлі да сэрца, дапамаглі ўбачыць сваю духоўную недасканаласць, павярхоўнасць мыслення. Як кажуць, "трапілі ў дзясятку"! Добра, што ў нас яшчэ ёсць час, каб зрабіць карэкцыю сваіх пастановаў на Вялікі пост.
Таксама дзякуем за службу ў канфесіянале, за Божае слова, за цэлебрацыю святых Імшаў і набажэнствы Крыжовага шляху.
З малітвай і ўдзячнасцю вернікі Катэдры звярнуліся да кс. Юрыя са словамі ўдзячнасці за час рэкалекцый:

Паважаны ксёндз Юрый, жадаем Вам і надалей такога ж імпэту ў абвяшчэнні слова Божага і змястоўных казаннях. Няхай Пан Бог адорвае сваімі ласкамі і надзяляе мудрасцю, каб Вы цешыліся багатымі плёнамі пастырскага служэння, Божага благаславення Вам, радасці, аптымізму, нястомнай апекі Маці Божай, духоўнай падтрымкі Вашага Нябеснага Заступніка і неабходных дароў Духа Святога.
З малітвай і ўдзячнасцю вернікі Катэдры.
Паглядзець запіс рэкалекцый можна на нашым YouTube канале.