ДУШПАСТЫРСКІЯ АБ'ЯВЫ

Душпастырскія аб’явы 27.04.2025

ІІ ВЕЛІКОДНАЯ НЯДЗЕЛЯ


❖ Сёння, у другую Велікодную нядзелю, адзначаем урачыстасць Божай Міласэрнасці. Дзякуем добраму Богу за міласэрнасць да кожнага чалавека, якая найбольш праяўляецца ў прабачэнні грахоў.

❖ У сёняшнюю нядзелю, 27 красавіка, у 17:00 у Парафіяльным доме запрашаем на сустрэчу для падрыхтоўкі да прыняцця сакрамэнту Канфірмацыі (Бежмавання) і іншых сакрамэнтаў.

❖ У аўторак, 29 красавіка, – свята св. Кацярыны Сіенскай, панны і доктара Касцёла, апякункі Еўропы.

❖ У чацвер, 1 мая, – урачыстасць Гадавіны пасвячэня нашай Катэдры. Св. Імшы: 9:00, 12:00, 18:30. Св. Імшу а 12:00 узначаліць наш ардынарый бп. Антоні. На гэтай Эўхарыстыі будзе спяваць хор з Новай Мышы, які пасля завяршэння Імшы выступіць з маленькім канцэртам. Гэта таксама 1 чацвер месяца. У 17:30 запрашаем на адарацыю Найсвяцейшага Сакрамэнту, падчас якой мы асаблівым чынам будзем моліцца аб святарскіх і манаскіх пакліканнях.

❖ Запрашаем да ўдзелу ў Маёвых набажэнствах на працягу тыдня ў 18:00, ў нядзелю пасля Св. Імшы ў 10:30. Будзем таксама памятаць, каб у нашых дамах і сем’ях супольна маліцца Літанію Ларэтанскую да Маці Божай.

❖ У пятніцу, 2 мая, – успамін св. Атаназія, біскупа і доктара Касцёла. Гэта таксама 1 пятніца месяца. Запрашаем на набажэнства да Найсвяцейшага Сэрца Езуса ў 17:30.

❖ У суботу, 3 мая, – свята свв. Філіпа і Якуба, Апосталаў. Гадавіна прызначэння Яго Эксцэленцыі біскупа Антонія Дзям’янкі ардынарыем Пінскай дыяцэзіі (2012). З нагоды 1 субота месяца ў 17:30 адбудзецца набажэнства да Насвяцейшай Панны Марыі.

❖ У наступную нядзелю, 4 мая, – 1 нядзеля месяца, пасля Св. Імшы а 10:30 адбудзецца адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту.

❖ Запрашаем дзяцей і моладзь на катэхезы згодна з раскладам

❖ Інтэнцыя Жывога Ружанца на май: Молімся за дзяцей, якія ў гэтым годзе прыступяць да 1 Камуніі і ўсіх парафіян, якія прымуць сакрамэнт Канфірмацыі, каб умацаваныя Божай ласкай станавіліся вернымі вучнямі і апосталамі Хрыста.

❖ Шчыра дзякуем усім за супольную малітву. Дзякуем за прыбіранне нашай святыні, за складзеныя ахвяраванні і за ўсялякую аказаную дапамогу. Няхай Добры Бог шчодра ўзнагародзіць вас сваімі ласкамі.
2025-04-27 17:59 Велікодны перыяд 2025