- Сёння, 18 студзеня, распачынаецца Тыдзень малітваў за адзінства хрысціян. Запрашаем да малітвы і ўдзелу ў набажэнствах у сёняшнюю нядзелю пасля Св. Імшы а 10:30, з 19 па 24 студзеня – у 18:00.
- У сераду, 21 студзеня, – успамін св. Агнешкі, панны і мучаніцы.
- У суботу, 24 студзеня, – успамін св. Францішка Сальскага, біскупа і доктара Касцёла.
- У наступную, ІІІ звычайную нядзелю, 25 студзеня, адзначаем Нядзелю Божага Слова.
- Запрашаем дзяцей і моладзь на катэхезы згодна з раскладам.
- Традыцыйна ў перыяд Божага Нараджэння адбываецца Каляда – душпастырскі візіт святара да сваіх вернікаў. Вернікаў з парафіі Унебаўзяцця НПМ наведваем згодна з адрасамі пададзенымі ў мінулых гадах. Каго ў мінулых гадах не наведвалі і ў каго змяніўся адрас просім падаць адрас у закрыстыю. Вернікаў з парафіі Сыходжання Духа Святога просім тасксама падаваць адрасаў закрыстыю.
- Шчыра дзякуем усім за супольную малітву. Дзякуем за прыбіранне нашай святыні, за складзеныя ахвяраванні і за ўсялякую аказаную дапамогу. Няхай Добры Бог шчодра ўзнагародзіць Вас сваімі ласкамі.