ДУШПАСТЫРСКІЯ АБ'ЯВЫ

Душпастырскія аб’явы 18.01.2026 ІІ ЗВЫЧАЙНАЯ НЯДЗЕЛЯ

  • Сёння, 18 студзеня, распачынаецца Тыдзень малітваў за адзінства хрысціян. Запрашаем да малітвы і ўдзелу ў набажэнствах у сёняшнюю нядзелю пасля Св. Імшы а 10:30, з 19 па 24 студзеня – у 18:00.

  • У сераду, 21 студзеня, – успамін св. Агнешкі, панны і мучаніцы.

  • У суботу, 24 студзеня, – успамін св. Францішка Сальскага, біскупа і доктара Касцёла.

  • У наступную, ІІІ звычайную нядзелю, 25 студзеня, адзначаем Нядзелю Божага Слова.

  • Запрашаем дзяцей і моладзь на катэхезы згодна з раскладам.

  • Традыцыйна ў перыяд Божага Нараджэння адбываецца Каляда – душпастырскі візіт святара да сваіх вернікаў. Вернікаў з парафіі Унебаўзяцця НПМ наведваем згодна з адрасамі пададзенымі ў мінулых гадах. Каго ў мінулых гадах не наведвалі і ў каго змяніўся адрас просім падаць адрас у закрыстыю. Вернікаў з парафіі Сыходжання Духа Святога просім тасксама падаваць адрасаў закрыстыю.

  • Шчыра дзякуем усім за супольную малітву. Дзякуем за прыбіранне нашай святыні, за складзеныя ахвяраванні і за ўсялякую аказаную дапамогу. Няхай Добры Бог шчодра ўзнагародзіць Вас сваімі ласкамі.
2026-01-18 20:07 Звычайны перыяд - год А 2026