ДУШПАСТЫРСКІЯ АБ'ЯВЫ

Душпастырскія аб’явы 26.04.2026 ІV ВЕЛІКОДНАЯ НЯДЗЕЛЯ

  • Сёняшняя нядзеля, 26 красавіка, нядзеля Добрага Пастыра, – Сусветны дзень малітваў аб пакліканнях, які распачынае Тыдзень малітваў аб пакліканнях да службы ў Касцёле. Гэта таксама дзень асаблівай малітвы аб беатыфікацыі Слугі Божага біскупа Зыгмунта Лазінскага.

  • Сёння, у 40-ю гадавіну аварыі на Чарнобыльскай АЭС, молімся за ўсіх, хто загінуў і пацярпеў у выніку гэтай жудаснай катастрофы.

  • У сераду, 29 красавіка, – свята св. Кацярыны Сіенскай, панны і доктара Касцёла, апякункі Еўропы.

  • У пятніцу, 1 мая, – урачыстасць Гадавіны пасвячэня нашай Катэдры. Св. Імшы: 9:00, 12:00, 18:30. Гэта таксама 1 пятніца месяца. Запрашаем на набажэнства да Найсвяцейшага Сэрца Езуса ў 17:30.

  • Сардэчна запрашаем да ўдзелу ў Маёвых набажэнствах на працягу тыдня ў 18:00, ў нядзелю перад Св. Імшой а 10:30. Будзем таксама памятаць, каб у нашых дамах і сем’ях супольна маліцца Літанію Ларэтанскую да Маці Божай.

  • У суботу, 2 мая, – успамін св. Атаназія, біскупа і доктара Касцёла. Гэта таксама 1 субота месяца. Запрашаем на набажэнства да Беззаганнага Сэрца Марыі ў 17:30.

  • У наступную нядзелю, 3 мая, – 1 нядзеля месяца, перад Св. Імшой а 10:30 адбудзецца адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту. Гадавіна прызначэння Яго Эксцэленцыі біскупа Антонія Дзям’янкі ардынарыем Пінскай дыяцэзіі (2012).

  • Праз два тыдні, у нядзелю, 10 мая, адбудзецца традыцыйная пешая пілігрымка з Пінска ў санктуарый Маці Божай Каралевы Палесся ў мястэчку Лагішын. Пачатак а 8:00 у нашай Катэдры.

  • Запрашаем дзяцей і моладзь на катэхезы згодна з раскладам.

  • Інтэнцыя Жывога Ружанца на май: Молімся за дзяцей, якія ў гэтым годзе прыступяць да 1 Камуніі, каб умацаваныя Божай ласкай станавіліся вернымі вучнямі Хрыста.

  • Дзякуем парафіянам, якія на мінулым тыдні дзяжурылі ў катэдры. Просім запісвацца на гэты тыдзень.

  • Шчыра дзякуем усім за супольную малітву. Дзякуем за прыбіранне нашай святыні, за складзеныя ахвяраванні і за ўсялякую аказаную дапамогу. Няхай Добры Бог шчодра ўзнагародзіць вас сваімі ласкамі.
Велікодны перыяд 2026