Сёняшняя нядзеля, 26 красавіка, нядзеля Добрага Пастыра, – Сусветны дзень малітваў аб пакліканнях, які распачынае Тыдзень малітваў аб пакліканнях да службы ў Касцёле. Гэта таксама дзень асаблівай малітвы аб беатыфікацыі Слугі Божага біскупа Зыгмунта Лазінскага.
Сёння, у 40-ю гадавіну аварыі на Чарнобыльскай АЭС, молімся за ўсіх, хто загінуў і пацярпеў у выніку гэтай жудаснай катастрофы.
У сераду, 29 красавіка, – свята св. Кацярыны Сіенскай, панны і доктара Касцёла, апякункі Еўропы.
У пятніцу,1 мая, –урачыстасць Гадавіны пасвячэня нашай Катэдры. Св. Імшы: 9:00, 12:00, 18:30. Гэта таксама 1 пятніца месяца. Запрашаем на набажэнства да Найсвяцейшага Сэрца Езуса ў 17:30.
Сардэчна запрашаем да ўдзелу ў Маёвых набажэнствах на працягу тыдняў 18:00, ў нядзелю перад Св. Імшой а 10:30. Будзем таксама памятаць, каб у нашых дамах і сем’ях супольна маліцца Літанію Ларэтанскую да Маці Божай.
У суботу, 2 мая, – успамін св. Атаназія, біскупа і доктара Касцёла. Гэта таксама 1 субота месяца. Запрашаем на набажэнства да Беззаганнага Сэрца Марыі ў 17:30.
У наступную нядзелю, 3 мая, – 1 нядзеля месяца, перад Св. Імшой а 10:30 адбудзецца адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту. Гадавіна прызначэння Яго Эксцэленцыі біскупа Антонія Дзям’янкі ардынарыем Пінскай дыяцэзіі (2012).
Праз два тыдні, у нядзелю, 10 мая, адбудзецца традыцыйнаяпешая пілігрымка з Пінска ў санктуарый Маці Божай Каралевы Палесся ў мястэчку Лагішын. Пачатак а 8:00 у нашай Катэдры.
Запрашаем дзяцей і моладзь на катэхезы згодна з раскладам.
Інтэнцыя Жывога Ружанца на май: Молімся за дзяцей, якія ў гэтым годзе прыступяць да 1 Камуніі, каб умацаваныя Божай ласкай станавіліся вернымі вучнямі Хрыста.
Дзякуем парафіянам, якія на мінулым тыдні дзяжурылі ў катэдры. Просім запісвацца на гэты тыдзень.
Шчыра дзякуем усім за супольную малітву. Дзякуем за прыбіранне нашай святыні, за складзеныя ахвяраванні і за ўсялякую аказаную дапамогу. Няхай Добры Бог шчодра ўзнагародзіць вас сваімі ласкамі.